Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа ў велікодным пасланьні згадаў іранскую ядзерную праграму і вайну ва Ўкраіне


Папа Рымскі Францішак ў Велікодным пасланьні да вернікаў заклікаў да спыненьня «абсурднага гвалту» у канфліктных зонах па ўсім сьвеце.

Пантыфік таксама вітаў дасягнутае пагадненьне паміж сусьветнымі дзяржавамі і Іранам па ядзернай праграме Тэгерану. Ён выказаў надзею, што дамоўленасьці, дасягнутыя 2 красавіка ў Лазане, стануць «канчатковымі крокам» дзеля больш бясьпечнага сьвету.

Кіраўнік Ватыкану заклікаў вернікаў маліцца за душы забітых на днях у Кеніі студэнтаў унівэрсытэту Гарыса, якія сталі ахвярамі нападу экстрэмістаў з групоўкі «Аш-Шабаб».

Францішак падзяліўся спадзяваньнямі аб усталяваньні міру ў Емэне і ва Ўкраіне. Пантыфік і раней заклікаў да спынення кровапраліцьця на Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG