Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе прэзэнтавалі кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста чацьверты»


Сяргей Навумчык падпісвае кнігі
Сяргей Навумчык падпісвае кнігі

У бібліятэцы Беларускай клюбоўні ў Празе адзначылі Дзень волі і прэзэнтавалі новую кнігу з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе».

Праскія беларусы заслухалі прывітаньне, якое даслала Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.

Затым палітык і мовазнаўца, адзін з заснавальнікаў БНФ Вінцук Вячорка распавёў пра сваё бачаньне сучаснага палітычнага працэсу ў Беларусі.

Затым адбылася прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста чацьверты», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе».

Паводле аўтара, гэтая кніга тэматычна працягвае папярэднюю («Дзевяноста першы»), прысьвечаную здабыцьцю незалежнасьці Беларусі.

У новай кнізе аўтар, якому давялося быць удзельнікам і сьведкам падзеяў, апісвае першыя прэзыдэнцкія выбары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG