Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі супраць Расеі прапануюць «сынхранізаваць» зь менскім пагадненьнем


Эўразьвяз разглядае магчымасьць захаваньня эканамічных санкцый у дачыненьні да Расеі да канца гэтага года, спадзеючыся на рэалізацыю дамоўленасьцей па дасягненьні міру на ўсходзе Ўкраіны.

Санкцыі ЭЗ супраць энэргетычнага і фінансавага сэктараў Расеі былі ўзгодненыя ў чэрвені і ліпені летась і будуць дзейнічаць цягам году пасьля іх уступленьня ў сілу.

Тэрмін дзеяньня санкцый, уведзеных у сувязі з анэксіяй Расеяй Крыму і падтрымкай Масквой сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны, скончыцца, калі ня будзе прынятае аднагалоснае рашэньне пра іх працяг.

Некаторыя дыпляматы з краінаў Эўразьвязу паведамілі Радыё Свабода на ўмовах ананімнасьці, што рашэньне пра працяг абмежавальных захадаў у дачыненьні да Расеі можа быць прынятае на саміце ЭЗ у Брусэлі 19 сакавіка.

На іх думку, гэта неабходна, каб сынхранізаваць санкцыі зь мірным пагадненьнем, падпісаным 12 лютага ў Менску, у адпаведнасьці зь якім да канца гэтага году пры пэўных умовах Украіна павінна аднавіць кантроль над сваёй мяжой з Расеяй на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем сэпаратыстаў.

Некаторыя дыпляматы заяўляюць, што ключавы сябра Эўразьвязу — Нямеччына падтрымлівае працяг санкцый, аднак занепакоеная тым, што гэта можа прывесьці да адмовы Расеі ад выкананьня менскіх дамоўленасьцей.

Масква абвяргае абвінавачваньні краінаў Захаду і Кіева ў падтрымцы сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны і прысутнасьці расейскіх войскаў на ўкраінскай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG