Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе ў панядзелак патлумачыў свае кадравыя рашэньні і паставіў задачы перад новымі кіраўнікамі. Ці стаў пасьля гэтага больш зразумелым кадравы ператрус? Ці змогуць новыя кіраўнікі вывесьці эканоміку з крызысу? Чаму прэзыдэнт нават не ўзгадаў пытаньне дэвальвацыі беларускага рубля? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы «Свабоды» кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі і эканаміст Сяргей Чалы.