Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык паведаміў, што ўчора ўвечары ў Флярэнцыі перад пачаткам матчу паміж «Дынама-Менск» і камандай «Фіярэнціна» італьянскай паліцыяй была затрыманая група беларускіх заўзятараў колькасьцю 61 чалавек.
«Паліцыя заяўляе, што падставай для затрыманьня стала агрэсіўныя паводзіны, якія выяўлялася ў хуліганскіх дзеяньнях, у тым ліку і ў дачыненьні да сіл аховы правапарадку. Паведамляецца, што некаторыя з заўзятараў мелі пры сабе дубінкі».
У выніку 13 чалавек было арыштавана, 48 — затрымана для высьвятленьня асобы.
Паводле інфармацыі паліцыі, грамадзяне, затрыманыя для высьвятленьня асобы, павінны быць адпушчаныя ў бліжэйшы час.
У адносінах жа арыштаваных у 9.30 па мясцовым часе павінны пачацца суды з мэтай вызначэньня меры пакараньня.
Матч завяршыўся сэнсацыйнай перамогай дынамаўцаў зь лікам 2: 1.