Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч не патрапіла ў тройку прэміі «Вялікая кніга», хоць чытачы аддалі ёй перавагу


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Сёлета расейскую прэмію «Вялікая кніга» атрымаў раман Захара Прылепіна «Обитель». Другая прэмія ў Уладзімера Сарокіна за раман «Теллурия», а трэцюю атрымаў Уладзімер Шароў за кнігу «Возвращение в Египет».

Пры гэтым, паводле апытаньня на сайце прэміі, чытачы аддалі перавагу кнізе беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».

Прэміяльны фонд прэміі «Вялікая кніга» складае 6,1 млн расейскіх рублёў.

Сьвятлана Алексіевіч пра Захара Прылепіна
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:14 0:00
Наўпроставы лінк

Напярэдадні вызначэньня пераможцаў Сьвятлана Алексіевіч паведаміла Свабодзе з Масквы, што вельмі некамфортна пачуваецца ў шорт-лісьце разам з Захарам Прылепіным.

«Адчуваю сябе вельмі, вельмі некамфортна. Справа ў тым, што гэты чалавек абсалютна іншых перакананьняў. Я лічу, што пісьменьнік, які прапаведуе вайну, абараняе яе і яму гэта падабаецца, — гэта не пісьменьнік, не прафэсіянал. Гэта чалавек нейкай іншай прафэсіі».

24 лістапада 2014 году скончылася традыцыйнае чытацкае галасаваньне «Вялікая кніга», паводле якога першае месца атрымала Сьвятлана Алексіевіч. Захар Прылепін — на другім.

«У народным галасаваньні я перамагла Захара Прылепіна. Гэта мяне пераканала ў тым, што ня ўсе тут зьехалі з глузду і ня ўсіх захапіла мілітарысцкая гістэрыя. Мне здаецца, што людзі самі зьбянтэжаныя і разгубленыя. Ёсьць нармальныя людзі. Народнае галасаваньне мяне вельмі парадавала. Нават не з-за таго, што я перамагла, а з-за таго, што не атрымаў першае месца Захар Прылепін, які вельмі нахабна ішоў да перамогі».

Разам з тым Сьвятлана Алексіевіч сказала, што ня мае спадзеваў на перамогу ў конкурсе — на яе думку, журы можа не ўлічыць вынік народнага галасаваньня і зрабіць выбар на карысьць Захара Прылепіна:

«У мяне няма ўпэўненасьці, што я перамагу. Таму што ў агульным стане расейскае грамадзтва сёньня вельмі нечаканае, вельмі агрэсіўнае. Увогуле, ёсьць рэваншысцкі комплекс у расейскага грамадзтва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG