Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Макарэвіч адстойвае гонар і годнасьць у расейскім судзе


Андрэй Макарэвіч
Андрэй Макарэвіч

Cавёлаўскі суд Масквы разглядае пазоў музыкі Андрэя Макарэвіча да газэты «Известия» і пісьменьніка Аляксандра Праханава аб абароне гонару і годнасьці.

Лідэр гурту «Машына часу» настойвае, каб газэта і яе аўтар абверглі паведамленьні пра канцэрт Макарэвіча на Данбасе. Праханаў сьцьвярджаў, што музыка выступаў перад украінскімі вайскоўцамі, сам Макарэвіч настойвае, што даў канцэрт перад дзецьмі ўцекачоў.

Макарэвіч патрабуе таксама матэрыяльнай кампэнсацыі, якую ў выпадку перамогі ў судзе паабяцаў пералічыць дзецям, пацярпелым у выніку баявых дзеяньняў у Данбасе.

Пасьля жнівеньскага выступу музыкі ў Сьвятагорску Данецкай вобласьці многія расейскія палітыкі і грамадзкія дзеячы назвалі дзеяньні Макарэвіча «антырасейскімі» і прапанавалі пазбавіць яго званьняў і ўзнагарод.

Пасьля гэтага ў шмат якіх гарадах Расеі выступы Макарэвіча былі адмененыя.

Тады лідэр легендарнага гурту напісаў адкрыты ліст прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну з просьбай спыніць паток «бруду і паклёпу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG