Першы мужчына: «Трэба зьвяртацца да ўладаў, па-першае, бо мы шануем усе ахвяры адразу, ня важна — палітычных рэпрэсій ці якіх. Усіх трэба памятаць і ўшаноўваць. Найперш залежыць ад уладаў — калі Курапаты ня хочуць даглядаць».
Першая жанчына: «Таксама думаю, што трэба ўшаноўваць».
Другая жанчына: «На гэтае пытаньне я не магу, ня ведаю як правільна адказаць. Напэўна, нейкая недапрацоўка ў нашай дзяржаве, што ня памятаюць пра гэта. Мне здаецца, што можна гэта зрабіць, каб памяталі, бо столькі ж людзей зьнікла».
Другі мужчына: «Калі ставіць помнік, трэба паставіць помнік ахвярам рэпрэсій, адзіны. І ўспомніць кацярынінскія рэпрэсіі, і паўстанцаў Касьцюшкі, і высяленьне мясцовых жыхароў у Сібір, давайце пачнем гаварыць праўду аб усіх часах. А таксама ахвярам польскіх канцлягераў 1920-х гадоў. Чаму толькі ўспамінаць сталінскія? У палякаў былі вугальныя шахты Сілезіі і саляныя шахты Гданьску, не забудзьце гэтага».
Трэцяя жанчына: «Ведаеце што? Мінуў час, гады, памерлі тыя людзі, якія пра гэта памяталі. Маю сям’ю гэта таксама закранула: быў дзядуля, які гэта рабіў. Мы гэта ведаем і цяжка нам, і сумленьне нас мучыць. Але патрэбна гэта ўсё».
Трэці мужчына: «Я з Расеі, і ў Сібіры ёсьць помнікі ссыльным — і палякам, і беларусам. Ня так многа, цяпер тым больш ёсьць нейкі рух назад, жаданьне вярнуцца ў сталінскую эпоху».
Чацьвёрты мужчына: «Вы ведаеце: я лічу, што ва ўладзе ў Расеі і Беларусі па-ранейшаму нашчадкі тых людзей, якія расстрэльвалі, рэпрэсавалі, таму пакуль гэтыя людзі ва ўладзе, ніякіх зьменаў у нас ня будзе, і ня будуць у нас ушаноўваць ахвяраў гэтых рэпрэсій».
Сёмы мужчына: «Вой, нашаму начальству ўвогуле нічога ня трэба, апроч грошай. Лукашэнку як прыйдзе ў галаву, як вецер падзьме. Калі ён сына ледзьве не генэралам зрабіў, з пагонамі хадзіў. Карацей: кожны час па-свойму з глузду зьяжджае».