Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці варта дэвальваваць беларускі рубель усьлед за расейскім?


Зьміцер Крук
Зьміцер Крук

Курс расейскага рубля за апошнія два месяцы ўпаў на 20 працэнтаў і дасягнуў узроўню 43 рублёў за амэрыканскі даляр. Якія наступствы для беларускай эканомікі можа мець падзеньне расейскага рубля? Ці трэба беларускім уладам больш актыўна дэвальваваць нацыянальную валюту ўсьлед за расейскай? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Зьміцер Крук.

— Падзеньне расейскага рубля ідзе такімі хуткімі тэмпамі, што прымушае задумацца над пытаньнем, як гэта можа паўплываць на беларуска-расейскі таваразварот. Ужо ёсьць статыстыка, што беларускі экспарт у Расею павялічваецца ў таварным выглядзе, але не расьце ў грашовым вымярэньні якраз з-за падзеньня расейскага рубля. Як вы бачыце наступствы гэтага працэсу?

— Калі казаць толькі пра дынаміку расейскага рубля, то гэта, безумоўна, нэгатыўна адаб’ецца на пэрспэктывах беларускага экспарту. Разам з тым у таварным выглядзе мы, сапраўды, маем некаторыя пазытыўныя тэндэнцыі — дзякуючы расейскім санкцыям супраць эўрапейскіх тавараў і дзякуючы таму, што экспарт харчовых прадуктаў мы істотна павялічылі. Але па ўсіх астатніх пазыцыях тут відавочны толькі адмоўны ўплыў.

— Ці павінны беларускія эканамічныя ўлады дэвальваваць беларускі рубель усьлед за расейскім?

— Наколькі я разумею лёгіку ўлады, у іхніх дзеяньнях зараз ёсьць пэўная супярэчнасьць. З аднаго боку, яны бачаць пагаршэньне экспартнай канкурэнтаздольнасьці на расейскім рынку. Зь іншага, на іх паводзіны ўплывае тое, што асноўнай валютай для прыняцьця рашэньняў на ўнутраным рынку ёсьць даляр ЗША.

То бок, даводзіцца выбіраць — ці ісьці за дынамікай расейскага рубля. Як мне падаецца, улады пакуль вырашылі дзейнічаць наступным чынам. Яны спадзяюцца, што падзеньне расейскага рубля будзе не такім доўгатэрміновым. І калі ён стабілізуецца на сёньняшнім узроўні, то павольна, цягам 2-3 месяцаў, усталяваць парытэт, то бок, дэвальваваць паступова беларускі рубель.

Аднак калі дэвальвацыя расейскага рубля стане больш працяглай, зацягнецца на год-два, то такая тактыка дзеяньняў не спрацуе. Таму зараз узьнікае пэўная супярэчнасьць. І на гэтым фоне даць параду, вызначыць, як больш правільна, больш рацыянальна рабіць — даволі цяжка.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG