Паводле начальніка ўпраўленьня аховы парадку МУС Беларусі Івана Кубракова, заўзятары на стадыёне «Барысаў-Арэна» «паводзілі сябе адэкватна». Разам з тым «былі выяўленыя адзінкавыя факты парушэньня адміністратыўнага заканадаўства Беларусі» як з боку украінскіх, так і беларускіх грамадзянаў. МУС тлумачыць, што гаворка ідзе ў асноўным пра дробнае хуліганства і п’янства — затрыманых даставілі ў Барысаўскі РАУС.
Усяго было складзена 32 пратаколы ў дачыненьні да 29 чалавек. Затрымана 25 заўзятараў (14 украінцаў і 11 беларусаў). Перад затрыманьнямі міліцыянты праводзілі «тлумачальную працу».
«Па заканчэньні матчу ўкраінскія госьці выказалі падзяку супрацоўнікам міліцыі за прафэсійную працу... Абстаноўка была даволі дружалюбная», — падсумоўвае Іван Кубракоў.