Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскую лётчыцу вывезьлі ў Расею зь мехам на галаве і ў кайданках


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, выкрадзеная ў Луганскай вобласьці, якая зараз утрымліваецца ў СІЗА ў Варонежы, у сераду сустрэлася з украінскім консулам Генадзем Браскаленкам.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

На сустрэчы з консулам Украіны лётчыца паведаміла, што яе незаконна вывезьлі з Украіны ў кайданках і з мяшком на галаве, пры гэтым выкрадальнікі зьмянілі некалькі машын, — праінфармаваў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін: «Пратэстуючы супраць незаконнага вывазу ў іншую дзяржаву і патрабуючы сустрэчы з консулам, ўкраінская лётчыца абвесьціла галадоўку». Паводле адваката Марка Фейгіна, галадавала Саўчанка цягам 8 дзён. У сувязі з тым, што да яе дапусцілі консула, галадоўку Саўчанка спыніла.

Штурман Ваенна-паветраных сіл Украіны Надзея Саўчанка ваявала на Данбасе ў складзе батальёна «Айдар». Лётчыца трапіла ў палон да сэпаратыстаў, пасьля чаго апынулася ў СІЗА на тэрыторыі Расеі. Расейскі бок сьцьвярджае, што ўкраінская лётчыца перасекла мяжу без дакументаў, пад выглядам уцякачкі. Яе абвінавачваюць ў дачыненьні да забойства журналістаў пад Луганскам. Суд Варонежа заключыў лётчыцу пад варту на два месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG