Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не аддасьць Украіне лётчыцу Надзею Саўчанку


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

Украіна ня зможа вызваліць лётчыцу Надзею Саўчанку, якая знаходзіцца ў СІЗА горада Варонежа.

Гэта афіцыйная заява прадстаўніка Сьледчага камітэту Расеі Ўладзімера Маркіна.

«Такія ж шанцы, як у яго (Парашэнкі — рэд.) стаць прэзыдэнтам Амэрыкі», — сказаў Маркін. Апроч таго, Маркін заявіў, што ўкраінскія ўлады не зьвярталіся да Расеі з просьбай вызваліць Саўчанку — цытуе словы прадстаўніка расейскага СК рэсурс Лента.ру.

Надзея Саўчанка знаходзіцца ў Расеі ад 23 чэрвеня. Яна афіцэр-лётчык, брала ўдзел у АТА як добраахвотніца і трапіла ў палон да сэпаратыстаў каля мястэчка Шчасьце пад Луганскам 18 ці 19 чэрвеня.

17 чэрвеня ў мястэчку Мэталіст пад Луганскам загінулі супрацоўнікі Ўсерасейскай дзяржтэлерадыёкампаніі Ігар Карнялюк і Антон Валошын. Паводле ўкраінскіх сілавікоў, журналісты ажыцьцяўлялі інфармацыйнае суправаджэньне адной з вайсковых груп сэпаратыстаў. 8 ліпеня стала вядома, што захопленая сэпаратыстамі пад Луганскам лётчыца Надзея Саўчанка знаходзіцца пад вартай у сьледчым ізалятары ў расейскім горадзе Варонежы. Яе падазраюць у датычнасьці да гібелі двух расейскіх журналістаў падчас антытэрарыстычнай апэрацыі ва Ўкраіне. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла сястра Надзеі Вера Саўчанка са спасылкай на расейскага адваката.

Сьледчы камітэт Расеі сьцьвярджае, што Саўчанку затрымалі на тэрыторыі РФ пасьля таго, як яна перасекла мяжу пад выглядам уцякачкі. Украіна зьвярнулася да міжнароднай супольнасьці з заклікамі дапамагчы вызваліць лётчыцу Надзею Саўчанку — пра гэта 9 чэрвеня паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Украіны Даніла Лубкоўскі.

Паводле дыплямата, Саўчанку вывезьлі ў Расею «невядомым» чынам. Украіна патрабуе вызваліць усіх сваіх грамадзянаў, якія былі затрыманыя раней і знаходзяцца ў Расеі. Сярод іх рэжысэр Алег Сянцоў, якога абвінавачваюць у тэрарызьме. У інтэрнэце разгортваецца грамадзкая кампанія за вызваленьне Надзеі Саўчанкі і працуе адмысловы сайт savesavchenko.tsn.ua

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG