Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Менску пусьцілі наўпроставыя экспрэс-аўтобусы ў віленскі і ковенскі аэрапорты


Пасадка на самалёт кампаніі Ryanair. <a href="http://www.shutterstock.com/gallery-438058p1.html?cr=00&pl=edit-00">pio3</a> / <a href="http://www.shutterstock.com/?cr=00&pl=edit-00">Shutterstock.com</a>
Пасадка на самалёт кампаніі Ryanair. <a href="http://www.shutterstock.com/gallery-438058p1.html?cr=00&pl=edit-00">pio3</a> / <a href="http://www.shutterstock.com/?cr=00&pl=edit-00">Shutterstock.com</a>

Пасажыры зь Беларусі змогуць трапіць у Віленскі і Ковенскі аэрапорты яшчэ хутчэй і зручней. Прадпрыемства «Лоўкост», якое ўваходзіць у склад менскай транспартнай групы «Алізана», пачала ажыцьцяўляць экспрэс-рэйсы па маршруце Менск — ковенскі аэрапорт і назад. У гэтым месяцы маршрут будзе дапоўнены прыпынкам у Віленскім аэрапорце, піша сайт Віленскага аэрапорту.

«Беларусы, у якіх ёсьць шэнгенскія візы, падарожнічаюць ўсё часьцей — у прыватнасьці, паветраным транспартам. Асабліва часта яны выбіраюць суседнія краіны, у тым ліку і Літву, для таго, каб хутчэй, зручней і таньней трапіць у Эўропу. У цяперашні час пасажыры зь Менску могуць трапіць у Вільню самалётам, цягніком ці аўтамабілем, а Коўна зьяўляецца не такім даступным. Таму мы арыентуемся на напрамкі Ковенскага аэрапорту, якія ахопліваюць выключную частку Паўднёвай Эўропы, і шырокую мапу рэйсаў зь Вільні і імкнемся стварыць яшчэ адзін зручны спосаб для беларускага пасажыра вылецець зь Літвы», — сказаў кіраўнік «Алізана» Андрэй Алексяюк.

У час летняга авіяцыйнага сэзону экспрэс-рэйсы зь Менскага аэрапорту ў Віленскі і Ковенскі аэрапорты будуць ажыцьцяўляцца два разы на дзень новымі пасажырскімі міні-аўтобусамі Mercedes. Падчас зімовага сэзону перавозка будзе арганізавана з улікам раскладаў рэйсаў.

«Гэтыя маршруты робяць унёсак у стратэгічныя пляны аэрапортаў Літвы па актыўным пашырэньні зоны ахопу Віленскага і Ковенскага аэрапортаў у Беларусі і стварэньні для пасажыраў як мага больш спрыяльных умоў для трапленьня ў Літву. Звыш 10 працэнтаў пасажыраў Ковенскага аэрапорту складаюць беларусы, а ў гэтым годзе паток гэтых пасажыраў расьце яшчэ больш імкліва. У гэтым летнім авіяцыйным сэзоне Коўна прапануе выключна шмат мэтавых напрамкаў авіякампаніі Ryanair для адпачынкаў, таму зь вялікай верагоднасьцю чакаецца паток беларускіх пасажыраў. Вільня, у сваю чаргу, даступная зь Менску як па паветры (прамыя рэйсы Belavia), так і наземным грамадзкім транспартам — цягнікамі і аўтобусамі. Наша мэта — сустрэць наступнага зь Менску пасажыра ў Віленскім аэрапорце празь 2 гадзіны пасьля выезду зь Менску, у Ковенскім аэрапорце — адпаведна, праз 3 гадзіны», — сказаў генэральны дырэктар прадпрыемства «Аэрапорты Літвы», якое аб’ядноўвае Віленскі, Ковенскі і Палангскі аэрапорты, Гядымінас Алмантас. Паводле яго слоў, для дадатковага патоку пасажыраў з больш высокімі даходамі зь Менску, якія шукаюць злучальныя рэйсы, у Вільні будзе арганізаваны каштоўны прамежкавы прыпынак незалежна ад мэты паездкі — па справах бізнэсу або на адпачынак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG