Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцемі Троіцкі вырашыў пакінуць Расею і пераехаць у Эстонію


Арцемі Троіцкі
Арцемі Троіцкі

Расейскі апазыцыянэр і музычны крытык Арцемі Троіцкі вырашыў пераехаць на пастаяннае жыхарства ў Эстонію.

У інтэрвію эстонскай газэце «Eesti Päevaleht» Траецкі патлумачыў, што вырашыў пакінуць Расею ў сувязі з тым, што жыцьцё для тых, чый сьветапогляд не супадае з пазыцыяй уладаў, стала вельмі складанай.

«Ваенная прапаганда на тэлебачаньні, спробы прымусіць трымаць сваё меркаваньне пры сабе з усё больш глыбокім пачуцьцём, што зямля рухаецца да прорвы — у цяперашняй Расеі трэба альбо прыстасоўвацца, альбо яе пакідаць», — заявіў Троіцкі.

Вяртацца ў Расію Троіцкі пакуль не зьбіраецца: атрымана некалькі прапаноў па працы, у тым ліку ў Талінскім унівэрсытэце. Пра тое, як ідуць справы зь відам на жыхарства, Троіцкі раіць спытаць праз паўгода: «Тады распавяду пра эстонскую бюракратыю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG