Што такое «Збратняя Русь», ня возьмецца патлумачыць ніводзін географ. Дый пры чым тут геаграфія? Калі верыць старой беларускай песьні, тая Збратняя Русь — нешта кшталту GPS-навігатара, з дапамогай якога шукалі некалі к шчасьцю дарог заблукалыя беларускія аўтамабілісты і ўладальнікі гужавога транспарту. А можа, гэта пропуск на склад, дзе раздаюць сьцягі перамог? Навошта нам сьцяг перамог? А проста так. Б’юць — бяжы, даюць — бяры.
Цяпер беларусы абыходзяцца без навігатара. Нават тыя, хто валодае гужавым транспартам. Відаць, запомнілі нарэшце дарогу.
І ўсё гэта неяк насьцярожвае. Бо што палучаецца? Раней былі «з братняю», а цяпер зрабіліся «мірныя» — як тэнісісты. Ці значыць гэта, што ў хаўрусе «з братняю» мір нам толькі сьніўся?.. Выходзіць, што так. Русафобія нейкая. Аж сорамна робіцца. За беларускі тэніс.
...Што й казаць, перапісваць гімны — вівісэкцыя, прастытуцыя і наогул: пашлаваты занятак. Гэта тое самае, што ўзяць і з помніка Дзяржынскаму шляхам нескладанай хірургічнай апэрацыі зрабіць іншы помнік — якому-небудзь больш прыгожаму і нэўтральнаму пэрсанажу. Напрыклад, Эўфрасіньні Полацкай. А што? Дадаць шчокам трохі прыпухласьці, згаліць бараду, апусьціць лоб ніжэй, папрацаваць над бронзавым скальпам і полавымі прыкметамі — можна быць пэўным, што тут беларускія скульптары дадуць рады. Дадаць дабрыні сувораму позірку... І вось ён, фокус, вось яны, дзіва і цуд: з жалезнага Фэлікса атрымалася элегантная сьвятая. Эканомячы месца, грошы, матэрыялы, а галоўнае — небагаты запас нашых мазгавых зьвілінаў.
Зрэшты, на тое яна і сьвятая, каб навучыць нас эканоміі. Асьветніца, заступніца, апякунка і запяканка. Адно слова тут, канечне, лішняе. Але такой бяды — колькі было тых лішніх словаў у гімне БССР...
І іх вырашылі проста перапісаць, не мяняючы асновы. У выніку невядомая і абстрактная Збратняя Русь, якую нават на мапах ня знойдзеш, ператварылася ў некалькі мільёнаў абсалютна жывых, працавітых і мірных людзей. Такое пад сілу толькі нам, беларусам. Збратняя Русь — гэта адзіная краіна, якую мы заваявалі. І прывезьлі адтуль шмат золата, спэцыяў і нявольнікаў. І расейскую мову — вялікую і магутную. На нявольніцкім рынку такую любы ўзяў бы, не таргуючыся. Таму мы пакінулі яе сабе, для ўцехаў, разам з братамі-мужнавякамі. Ёсьць, аказваецца, і такі народ на сьвеце.
Калі ўжо ўспрымаць сур’ёзна нацыянальнае братэрства, дык, здаецца, для беларусаў найбліжэйшымі братамі ёсьць украінцы. І яшчэ палякі і літоўцы. Прынамсі, мове тут можна верыць. Расейцы ў гэтым сумнеўным сьпісе, паводле ўсіх рахункаў, мусяць быць недзе ў канцы першай дзясяткі, калі не па-за ёй. А вось калі браць пад увагу асабістае... Я, напрыклад, думаю, што найбратэрскім народам для беларусаў ёсьць немцы. «Мы, беларусы, з братняй Нямеччынай...» Так бы вось падняўся з-за стала і засьпяваў, прыклаўшы далонь да грудзей, пабурыўшы прыгожы паэтычны памер. Вір, вайсрутэнэн...
Ясная рэч, у такім выглядзе радок выклікае ня надта пажаданыя гістарычныя асацыяцыі. Нешта такое першамайскае, ды ў акупаваным Менску, надпіс пад партрэтам «вызваліцеля»... Але будзем шчырыя. Збратняя Русь такіх жудасных асацыяцый выклікае значна больш.
Для гэтага ня трэба быць гісторыкам. Дастаткова будзе проста агульнавядомых фактаў і трошачкі тэлевізара. З такім братам ня толькі ў разьведку — у лазьню пабаішся пайсьці. Столькі беларускай крыві ня піў ніхто — і ніхто столькі не гандляваў нацэджаным. Не, гэта не нагода для нянавісьці. Гістарычныя крыўды пакінем гістэрычным нацыкам. Калі заўгодна, гэта ўсяго толькі запіс у кнізе скаргаў. І прапановаў. Паміж братам і братаном — адзін крок.
Увогуле, перш чым задацца пытаньнем, які народ ёсьць для нас роднымі братамі, а які — стрыечнымі пляменьнікамі, варта задумацца, ці ёсьць у гэтай народнай забаве хаця б нейкі сэнс. Па-мойму, няма. Можна жыць і без братэрскай любові. Адкуль узялася гэтая паталягічная цяга да пошуку братэрства, падобная да псыхічнага захворваньня? Каляніяльныя комплексы? Поўныя пампэрсы любові... Яно, гэтае штучнае фальшывае братэрства, нагадвае словы мужа, які выпраўляе жонку ў раддом: «Бяз хлопца не вяртайся, народзіш дзеўку — прыб’ю». Пошукі нацыянальных братоў — рытуальны занятак з часоў дрымучага патрыярхату. Чаму не сясьцёр? І як Русь, яна мая (дакладней, ваша) — можа быць братняя? Зноў нейкая палавая неразьбярыха. Мова — сьведка, і яна не падмане.
Уяўляю, як у якой-небудзь Ангельшчыне захочуць адшукаць братні народ. Або ў Аўстраліі. Шкада іх. Як жа яны — без братоў? Няпоўная сям’я, цяжкае дзяцінства, сіроткі казанскія. Няма каму паскардзіцца — «абіжают»! Вунь той, які за граніцай! Няма ў каго красьці папяросы і порначасопісы. Няма з кім згуляць у Збратнюю Русь — самую папулярную гульню тутэйшых і тамтэйшых начальнікаў, дзе малодшы заўсёды прайграе, і шчасьлівы. Бо: хіба я ж я вартавы брата свайго?

Раней былі «з братняю», а цяпер зрабіліся «мірныя» — як тэнісісты. Ці значыць гэта, што ў хаўрусе «з братняю» мір нам толькі сьніўся?
Калі ўжо ўспрымаць сур’ёзна нацыянальнае братэрства, дык, здаецца, для беларусаў найбліжэйшымі братамі ёсьць украінцы. І яшчэ палякі і літоўцы. Прынамсі, мове тут можна верыць. Расейцы ў гэтым сумнеўным сьпісе, паводле ўсіх рахункаў, мусяць быць недзе ў канцы першай дзясяткі, калі не па-за ёй. А вось калі браць пад увагу асабістае... Я, напрыклад, думаю, што найбратэрскім народам для беларусаў ёсьць немцы. «Мы, беларусы, з братняй Нямеччынай...» Так бы вось падняўся з-за стала і засьпяваў, прыклаўшы далонь да грудзей, пабурыўшы прыгожы паэтычны памер. Вір, вайсрутэнэн...
Ясная рэч, у такім выглядзе радок выклікае ня надта пажаданыя гістарычныя асацыяцыі. Нешта такое першамайскае, ды ў акупаваным Менску, надпіс пад партрэтам «вызваліцеля»... Але будзем шчырыя. Збратняя Русь такіх жудасных асацыяцый выклікае значна больш.
Для гэтага ня трэба быць гісторыкам. Дастаткова будзе проста агульнавядомых фактаў і трошачкі тэлевізара. З такім братам ня толькі ў разьведку — у лазьню пабаішся пайсьці. Столькі беларускай крыві ня піў ніхто — і ніхто столькі не гандляваў нацэджаным. Не, гэта не нагода для нянавісьці. Гістарычныя крыўды пакінем гістэрычным нацыкам. Калі заўгодна, гэта ўсяго толькі запіс у кнізе скаргаў. І прапановаў. Паміж братам і братаном — адзін крок.
Уяўляю, як у якой-небудзь Ангельшчыне захочуць адшукаць братні народ. Або ў Аўстраліі. Шкада іх. Як жа яны — без братоў?