— Мікалай, вы ўжо паўтара месяца на волі, ці складана адаптавацца?
— Шмат зьмянілася, вельмі шмат зьмянілася, а найболей людзі. Вось сёньня першы раз пайшоў на рынак ваўкавыскі, дык людзі многія не пазнаюць. А тыя, хто пазнае, вельмі рады, прапаноўваюць дапамогу адразу. Старыя сябры — яны такімі былі і, мусіць, застануцца.
— А да сям’і даводзіцца прызвычайвацца?
— Шмат звычак яшчэ маю, якія набыў за 5 гадоў, маёй жонцы яны не падабаюцца. А адвыкнуць хутка пакуль не магу. Але час ідзе, і заўважаю, што вось пра гэта ўжо забыў, яшчэ пра нешта ўжо ня ўзгадваю. Паціху ўсё зьмяняецца.
— А як сьпіцца, як здароўе, ці ўдалося палячыць зубы, бо з гэтым жа былі найбольшыя праблемы...
— Сьпіцца заўсёды. Як там мяне ні катавалі і што ні спрабавалі рабіць, але калі надыходзіў час спаць, то спаў я добра. На наступным тыдні мяне накіроўваюць у Менск на абсьледаваньне, каб паглядзець, ці можна мне зрабіць апэрацыю, бо калі выявяць дыябэт, то імплянтантаў ставіць ня змогуць. Але я ўжо трохі ад’еўся на волі, вагі кіляграмаў дзесяць набраў. Дый увесь час госьці, а зь імі трэба есьці. Едзе шмат людзей, нават наагул незнаёмыя, якія проста хочуць пабачыцца.
— А нежаданыя госьці — ці турбуюць? Вы ж, напэўна, яшчэ пад прэвэнтыўным наглядам?
— Так, прыходзяць па два разы на ноч. Недзе пасьля 22 могуць прыйсьці, потым каля 24, а іншым разам і а 3 і 4 гадзіне ночы. Рэальна будзяць, тэлефануюць. Пасьля 22 тэлефон заўсёды ляжыць каля вуха. Звоняць, іду да дзьвярэй, адчыняю, паказваю твар. Яны пытаюцца, ці ўсё добра, а я адказваю, што ўсё дрэнна, яны ўхмыляюцца і адыходзяць.
— Мікалай, я памятаю вашу былую фірму таксі. Вось гэтае месца, дзе мы цяпер, вы называлі — «база», бо тут былі і кантора, і майстэрні, тут было заўсёды шмат тэхнікі і шматлюдна. А цяпер — поўнае запусьценьне і цішыня...
— Я ўжо прыйшоў не на фірму, а проста на тэрыторыю, якая мне належыць. Учора адзін чалавек мне сказаў, што гэта цяпер выглядае, як Украіна пасьля Януковіча. І гэта сапраўды, мабыць, так. У мяне ніякага бізнэсу няма, усё забралі. Тое, што засталося — гэта доля, якую падзялілі паміж мной і жонкай. І гэта ўсё жончына, а ў мяне нічога няма, і забраць таксама няма чаго.
— У вас яшчэ засталіся даўгі паводле рашэньняў суду за нібыта парушэньне правілаў вядзеньня прадпрымальніцкай дзейнасьці?
— Быў наагул мільён даляраў. А цяпер яшчэ засталося каля 140 тысяч. Яны тады канфіскавалі і прадалі маю нерухомасьць, машыны, склады былі вялікія, кавярня на прывакзальнай плошчы, ды шмат чаго. Нават у маці нешта пазабіралі, бо я быў там прапісаны.
— І што цяпер думаеце рабіць з усім гэтым?
— Вось атрымаў паперу з суду, выклікаюць на 26 траўня, каб пазбавіць мяне вадзіцельскіх правоў. Гэта, паводле нейкага новага закону, як пакараньне тым, хто ня хоча плаціць запазычанасьць. Я ўжо павінен уладкавацца на працу, але ў мяне і ёсьць толькі вадзіцельскае пасьведчаньне на ўсе катэгорыі. І калі гэта забяруць, то дзе я ўладкуюся? І прадпрымальніцкай дзейнасьцю паводле рашэньня суду мне яшчэ пяць гадоў займацца забаронена.
— У СМІ зьяўлялася інфармацыя пра тое, што праваабаронцы працягваюць займацца справай былога супрацоўніка фінансавай міліцыі з Горадні Мікалая Аліхвера, які цяпер жыве ў ЗША. Вы сьцьвярджалі, што Аліхвер спрычыніўся да фальшаваньня справы супраць вас, якая стала падставай першага арышту ў сярэдзіне 2000-х гадоў. Ці ёсьць нейкія зрухі ў гэтым кірунку?
— 25 траўня сканчаецца тэрмін, які адвакат даў Аліхверу на тое, каб ён заключыў са мной дамову і распавёў, як фабрыкаваў справу супраць мяне. У адваротным выпадку адвакат будзе падаваць у суд. Пакуль Аліхвер кажа, што нічога гаварыць ня будзе, але адвакат упэўнены, што ён пойдзе на дамову, бо інакш у выпадку, калі мы зьвернемся ў суд, міграцыйныя службы ЗША могуць яго выслаць з краіны. А калі суд прызнае, што ён вінаваты, то яшчэ і пасадзяць.
— У Беларусі цяпер ці ня ўся краіна глядзіць хакей, заўзеюць за сваіх. А вы цікавіцеся гэтай падзеяй?
— Зусім не цікава, хто там гуляе, хто выйграе, бо гэты хакей — за грошы людзей, якія атрымліваюць капейкі. Сястра і маці працуюць у паліклініцы, то адна атрымлівае паўтара мільёна, а другая — два. Дык хіба гэта заробак? А вось у хакей гуляць — грошы знаходзяцца. Я да гэтага так стаўлюся: паказуха. Паказваюць, што ў нас усё толькі добра. Як Пацёмкін гэтыя вёскі рабіў каля дарогі, так і ў нас робяць гэтыя аграгарадкі і іншае. Я ўжо даўно ўжываю слова — імітацыя. Дык вось у нас імітацыя ўсяго.

Вось атрымаў паперу з суду, выклікаюць на 26 траўня, каб пазбавіць мяне вадзіцельскіх правоў