Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор патрабуе для экс-намесьніка кіраўніка Белнафтахіму 8 гадоў калёніі


Уладзімер Волкаў
Уладзімер Волкаў

3 траўня на судовым працэсе па крымінальнай справе Ўладзімера Волкава, які займаў пасаду намесьніка старшыні канцэрну «Белнафтахім», дзяржаўны абвінаваўца папрасіў прызначыць абвінавачанаму пакараньне ў выглядзе 8 гадоў пазбаўлення волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама заявіў пазоў аб спагнаньні з Волкава 18 тысяч даляраў.

Паводле словаў абвінаваўцы, Уладзімер Волкаў на пасадзе намесьніка старшыні канцэрну «Белнафтахім» цягам 2013 году прымаў матэрыяльныя каштоўнасьці за спрыяльнае рашэньне пытаньняў, якія ўваходзілі ў яго кампэтэнцыю. Іншымі словамі, абвінавачаны браў хабар, агульная сума якога склала каля 19 тысяч даляраў, заявіў пракурор.

Уладзімер Волкаў само пазоўнае патрабаваньне не прызнаў і заявіў, што грошы не атрымліваў.

Судовы працэс па гэтай справе пачаўся 14 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Волкаў быў абвінавачаны па ч.3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі (атрыманьне хабару асобай, якая займае адказнае становішча). Накладзены арышт на маёмасьць абвінавачанага, у тым ліку на 2 кватэры ў Менску, гараж, аўтамабіль BMW Х5, а таксама грашовыя сродкі — каля 100 тысяч даляраў.

Чакаецца, што прысуд Волкаву будзе вынесены ў сярэдзіне траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG