Чарговы гучны карупцыйны скандал у Беларусі: пры атрыманьні хабару ў службовым кабінэце затрыманы намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім». У Сьледчым камітэце не паведамляюць прозьвішча затрыманага, але адзначаюць, што хабар быў узнагародай «за вырашэньне пытаньня аб узгадненьні аб’ёмаў перапрацоўкі спадарожных прадуктаў нафты на прадпрыемствах канцэрну».
Тэлефон прэсавай службы «Белнафтахіму» цягам дня маўчаў. У прыёмнай канцэрну прозьвішча затрыманага намесьніка паведаміць адмовіліся:
«Калі напішуць пра гэта, тады даведаецеся. Мы нічога ня скажам. Калі гэта адбылося? Усё напішуць — чытайце прэсу».
Паводле сайту «Белнафтахіму», у старшыні канцэрну Ігара Жыліна чацьвёра намесьнікаў. Гэта першы намесьнік Ігар Ляшэнка і намесьнікі Ўладзімер Волкаў, Валянціна Красных і Павал Якубовіч. Зь іх Уладзімер Волкаў найбольш шчыльна займаецца пытаньнямі нафтаперапрацоўкі, у тым ліку ставіць свой подпіс на пагадненьнях з пастаўшчыкамі аб перапрацоўцы нафты. Прыкладам, у красавіку Ўладзімер Волкаў вёў у Менску перамовы з дэлегацыяй з Татарстану, адкуль у Беларусь пастаўляюць нафту і нафтапрадукты, а татарская фірма «Татнефть» нават будуе ў Беларусі аўтазаправачныя станцыі. Паводле сайту «Белнафтахіма», нафта паступае ў Беларусь празь дзясяткі пастаўшчыкоў з Расеі, і гэтымі сувязямі апякуецца Ўладзімер Волкаў. Ці гэта ён замешаны ў карупцыйным скандале? Запытаць наўпрост у спадара Волкава не ўдалося, бо тэлефон ягонай прыёмнай не адказаў. Па тэлефонах прыёмных іншых намесьнікаў Ігара Жыліна адказалі, што яны на працоўных месцах.
За што пэўна мог атрымаць хабар адзін з кіраўнікоў «Белнафтахіму»? Аглядальнік газэты «Беларусы і рынак» у справах нафтавага бізнэсу Тацяна Манёнак зьдзіўленая, што хабар увогуле быў у гэтай сыстэме магчымы:
«Ёсьць камісія па імпарце нафты, якая створаная пры ўрадзе, яе ўзначальвае віцэ-прэм’ер Сямашка, і яны штомесяц вызначаюць квоты на пастаўку нафты на перапрацоўку на беларускіх заводах. Таму ня ведаю, як гэта можна абыйсьці. Магчыма, нейкія дадатковыя аб’ёмы паставак, але заўсёды гэтым раней займалася камісія, калектыўны орган».
Раней найбольш гучны карупцыйны скандал вакол «Белнафтахіму» быў зьвязаны з былым старшынём канцэрну Аляксандрам Бароўскім. У 2007 годзе яго арыштавалі і асудзілі на 5 гадоў пазбаўленьня волі за службовыя злоўжываньні. Між тым усяго праз год калёніі былы старшыня «Белнафтахіму» быў вызвалены, і неўзабаве Аляксандар Лукашэнка прызначыў яго гендырэктарам «Белаўтамазу».