Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Толькі ідыёт пасьля падзей ва Ўкраіне ня зробіць высноў

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што адной з прычын ўнутрыпалітычнага крызысу ва Ўкраіне стала карупцыя, і папярэдзіў аб яе недапушчальнасьці ў Беларусі.

"У аснове развалу краіны, які адбыўся ва Ўкраіне, ляжаць развал эканомікі і страшная карупцыя. Вось дзьве прычыны, якія разбурылі дзяржаву",— заявіў Лукашэнка ў Менску на нарадзе па ўдасканаленьні прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі.

«Як бы ні была эканоміка, што б мы ні рабілі, калі ў краіне карупцыя — гэта іржа будзе разьядаць ўсё. Не дай Бог, мы ў вашых ВНУ выявім карупцыю. Толькі ідыёт з тых, што сядзяць за гэтым сталом, пасьля падзей ва Ўкраіне не зробіць адпаведных высноў», — заявіў Лукашэнка.


Лукашэнка абяцае агучыць новыя факты карупцыі


Лукашэнка паабяцаў бліжэйшым часам апублікаваць факты карупцыі, выкрытай сярод службовых асобаў.

«Мы неяк перасталі ў СМІ гаварыць пра жулікаў і карупцыянэраў, а іх сёньня ў рангу міністраў нямала сядзіць у засьценках.

Вось толькі што мне далажылі, памятаеце, калі па Волкаву ішла размова, абаронцы — прэм’ер, першы віцэ-прэм’ер — казалі: „Волкаў — сьвяты чалавек“. Дык вось, восем ці адзінаццаць хабараў толькі зарэгістраваныя тэхнічна. Хай судзьдзі не палічаць, што я ўмешваюся ў сьледчы працэс. І шмат-шмат такіх. Я бліжэйшым часам пра гэта распавяду», — цытуе Інтэрфакс Лукашэнку.

У кастрычніку 2013 году Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў пра ўзбуджэньне крымінальнай справы ў дачыненьні да намесьніка старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімера Волкава паводле падазрэньня ў атрыманьні хабару. Яму інкрымінуецца атрыманьне хабару ў суме 19 тыс. даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG