На пытаньні Радыё Свабода адказвае журналіст сайту «Новости Донецка» Дзяніс Казанскі.
Карэспандэнтка: «Што цяпер адбываецца ў Данецку? Ці працуюць прадпрыемствы, транспарт, школы?»
«Тут абстаноўка мяняецца ў залежнасьці ад гораду. У самім Данецку ўсё абсалютна спакойна, няма ніякіх тэрарыстаў. Тут, праўда, ёсьць людзі, якія займаюць абласную дзяржадміністрацыю і невялікую прастору вакол. А ў астатнім горад працуе як раней, ходзіць транспарт.
А Славянск цалкам адгароджаны барыкадамі ад сьвету, там па вуліцах ходзяць узброеныя людзі, яны цалкам кантралююць сытуацыю ў горадзе, там не працуе ні міліцыя, ні іншыя дзяржаўныя структуры, вуліцы перагароджаныя барыкадамі, кожны дзень перастрэлкі, хтосьці гіне... Гэта як Чачня ў 1990-х».
Карэспандэнтка: «А ці адчуваецца ў рэгіёне ўплыў на сытуацыю з боку Расеі?»
«Тут, у Данецкай вобласьці, не адключылі расейскія каналы. Я не магу сказаць, што тут Кіеў штосьці кантралюе сур’ёзна».
Карэспандэнтка: «А як народ ставіцца да ідэі фэдэралізацыі?»
«Народ быццам бы верыць, што гэта патрэбна. Але я ня бачу прычын, дзеля чаго трэба рабіць фэдэралізацыю, таму што галоўная праблема заключаецца ў карупцыі. І калі гэтыя ўсе карупцыйныя схемы захаваюцца, то тут хоць будзе фэдэралізацыя, хоць нешта іншае — усё адно бюджэт будзе раскрадацца чынавенствам, а да людзей усё адно нічога ня дойдзе. То бок раней бюджэт раскрадаўся і ў Кіеве. А цяпер ён будзе раскрадацца на месцах — у Данецку, у Львове, у Днепрапятроўску. Калі ўсе тыя ж самыя палітыкі застаюцца пры ўладзе, у Данецку застанецца тая ж Партыя рэгіёнаў, а ў Кіеве — Цімашэнка, то наўрад ці яны нешта памяняюць у сваім падыходзе да кіраваньня дзяржавай. Застанецца тая ж сытуацыя, што і была. Я ня бачу якіх-небудзь перамен, якія тут могуць адбыцца ў выніку фэдэралізацыі».
Карэспандэнтка: «А ці рыхтуецца народ да выбараў? Ці абмяркоўвае кандыдатаў, на чыім баку сымпатыі?»
«Наколькі я разумею, у Данецкай вобласьці народ наагул ня хоча ўдзельнічаць у выбарах. Людзі лічаць, што ўсе кандыдаты, якія прэтэндуюць на прэзыдэнта, — гэта здраднікі. Я маю на ўвазе той народ, які цяпер у шэрагах пратэстоўцаў, паўстанцаў. Ёсьць, вядома, людзі, якія кажуць, што яны за Добкіна альбо за Цігіпку будуць галасаваць — то бок за таго, хто прадстаўляе Партыю рэгіёнаў, якая раскалолася зараз. Але ў бальшыні людзей — апатыя. У іх няма энтузіязму што да выбараў. То бок яны разумеюць, што зараз любы з кандыдатаў ад Паўднёвага Ўсходу ня выйграе гэтыя выбары».
Карэспандэнтка: «А ў чым, на ваш погляд, выйсьце? Што зараз трэба рабіць, каб нармалізаваць сытуацыю і ў Славянску, і ў Данецку, каб вярнуцца да нармальнага жыцьця?»
«Вельмі цяжка сказаць. Тут ёсьць вялікая колькасьць груповак, ёсьць такія, якія некаму падпарадкоўваюцца, а ёсьць і такія, якія наагул некіраваныя, так бы мовіць, „махноўшчына“. І кожны патрабуе штосьці сваё. Камусьці патрэбна фэдэралізацыя, хтосьці наагул хоча аддзяліцца ад Украіны, хтосьці згодны на перамір’е, хтосьці — не. Абсалютна ў кожным горадзе свае патрабаваньні, на кожным блёк-пасьце. Многія людзі так і кажуць: мы ведаем, што закон пераступілі, хутчэй за ўсё, нас пасадзяць у турму надоўга за сэпаратызм, за тое, што тут ужо чалавечыя ахвяры...
Мне здаецца, што гэтай сытуацыі трэба было не дапусьціць, значна раней яе трэба было вырашаць. Калі 20 гадоў да гэтага ўсё ішло, за адзін месяц вырашыць сытуацыю вельмі складана. Тут ня столькі ўсе праблемы ў нацыянальным канфлікце, колькі ў эканоміцы, у сацыяльных праблемах. Бо многія людзі, якія бунтуюць, — беспрацоўныя. Гэта жыхары шахцёрскіх гарадоў, дзе закрыты ўсе шахты, дзе нічога больш няма, і ў людзей ніякіх пэрспэктываў. Яны разумеюць, што ў іх няма будучыні ў любым выпадку. Гэта такі бунт адчаю для многіх, таму што ні адукацыі няма, ні працы, зьехаць асабліва няма куды. Калі б тут былі нейкія станоўчыя зрухі ў эканоміцы, якія трэба было рабіць раней, — вядома ж, людзі б не бунтавалі. Але я ня думаю, што тут кагосьці сур’ёзна прыціскаюць — за расейскую мову ці нешта іншае. Тут праблема ў тым, што ім проста няма чаго губляць. Няма чаго губляць наагул...»