Сярод усіх сёньняшніх выказваньняў Уладзімера Пуціна маю ўвагу найбольш прыцягнулі ягоныя разважаньні на тэму «загадкавай рускай душы».
«И поэтому русский человек обращен больше не в себя любимого, он развернут вовне. У нас недостаточно личного успеха, все это развернуто вовне. Только у нашего народа могла родиться поговорка: на миру и смерть красна. Это значит, смерть за други своя, за свой народ... Конечно, мы менее прагматичны, менее расчетливы, чем представители других народов. Но зато мы пошире душой, пощедрее душой».
Слухаў гэтыя разважаньні, і падумалася, што Пуцін намаляваў партрэт чалавека, максымальна далёкі ад тыповага, «традыцыйнага» партрэту беларуса. Тыя якасьці, якія, паводле Пуціна, уласьцівыя расейцам, — уласьцівыя беларусам, бадай, у найменшай ступені.
Ну сапраўды, беларусы — людзі, найперш павернутыя ўнутр сябе, на свае ўласныя (часам маленькія і дробныя, далёка не «сусьветныя») праблемы. У беларусаў цалкам адсутнічае мэсіянская сьвядомасьць, пачуцьцё маральнай ці якой іншай перавагі перад іншымі людзьмі і народамі, жаданьне вучыць іх, навязваць ім свае каштоўнасьці. Тая ж славутая чысьціня на вуліцах, добрыя дарогі, акуратныя гароды і кветнікі на лецішчах — усё гэта накіраванасьць «в себя любимого», а не «вовне».
Шырыня рускай душы, «вселенская отзывчивость» — «мы, русские, живём для того, чтобы спасти весь мир» — беларусам гэта абсалютна не ўласьціва. Беларускі нацыянальны характар вылучаецца пэўнай устойлівасьцю, пазбаўлены ўсялякіх крайнасьцяў, скачкоў ад радыкальнай рэвалюцыйнасьці да зацятага кансэрватызму (як гэта здараецца з расейцамі нават у рамках аднаго пакаленьня).
Беларусы ў сваёй большасьці максымальна прагматычныя, настолькі, што гэта вельмі раздражняе тую пасіянарную частку нацыі, якая гэты празаічны прагматызм не прымае. За мяжой беларус імкнецца не выдзяляцца, не крычаць, не прыцягваць да сябе ўвагі, адразу намагаецца прыстасавацца да новай сытуацыі, не выстаўляць сваё, а найперш паважаць чужое, успрымаць яго, прывучыцца да яго.
Словы Пуціна «пошире душой, пощедрее душой» мне цяжка камэнтаваць, бо я, як чалавек са сваёй беларускай-эўрапейскай «вузкасьцю», ня ведаю, чым можна вымераць шырыню душы. Магчыма, маецца на ўвазе цяга да крайнасьцяў (усё альбо нічога), максымалізм, пагарда да розных абмежаваньняў (як рацыянальных, гэтак і маральных) — такія ўласьцівыя, на думку многіх мысьляроў, расейскаму нацыянальнаму характару. А можа, шырыня душы — гэта проста вынік расейскіх тэрытарыяльных маштабаў, як сказаў Чаадаеў: «Мы лишь геологический продукт обширных пространств»? У любым выпадку, у беларусаў зь іх спрадвечнай марай «прыдбаць свой кут» ніякай такой «шырыні» няма.
Вядома, нашы недахопы — гэта працяг нашых вартасьцяў. І ўсе (умоўна) станоўчыя якасьці беларусаў плаўна перацякаюць у свае непрыемныя супрацьлегласьці: талерантнасьць — у нерашучасьць, індывідуалізм — у абыякавасьць і правінцыялізм, самакрытычнасьць — у самаедзтва і самапрыніжэньне. Але гэта асобная маштабная размова.
Пакуль жа... калі слухаў вышэйпрыведзеныя словы Пуціна, я ўспомніў славутую цытату з Дастаеўскага: «Широк русский человек. Я бы сузил».