Ужо амаль тыдзень украінскія вайсковыя аб'екты ў Крыме кантралююць «ветлівыя людзі» ў вайсковай форме без адзнакаў прыналежнасьці. Зьявілася досыць фота і відэа, дзе відаць, што гэтыя людзі маюць на толькі аўтаматы, кулямёты і гранатамёты, але і бронетэхніку. Ёсьць запісы, дзе некаторыя з гэтых людзей прызнаюць, што яны расейскія вайскоўцы.
Але паводле расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна і міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова гэтыя людзі дагэтуль застаюцца «мясцовымі сіламі самаабароны».
Зразумела, што ў любым ваенным канфлікце кожны з бакоў спрабуе даць выгадную яму інфармацыю і дэзінфармацыю. Але няўжо нельга было спрагназаваць, што менавіта гэты падман лёгка выкрываецца?
Верагодна, што расейскія ўлады ад пачатку разьлічвалі на іншы сцэнар, у якім большасьць украінскіх вайскоўцаў прысягае на вернасьць «рэспубліцы Крым», а меншасьць пачынае ўзброеную барацьбу. Гэта магло б паслужыць апраўданьнем ўжо для больш маштабнага і адкрытага ўводу войскаў. Цяпер жа, схлусіўшы напачатку, даводзіцца паўтараць гісторыю пра тое, што форму і зброю «самаабароны» можна купіць у любой краме.
Але ёсьць і іншае тлумачэньне -- адчуваньне перавагі ў сіле нарадзіла ў Пуціна пагарду паводле прынцыпу «У любым выпадку ўсё праглынуць». Як ў савецкім анэкдоце, дзе старшыня калгасу адмаўляецца наводзіць парадак перад прыездам замежных карэспандэнтаў і кажа: «Халера зь імі, хай паклёпнічаюць».
У калгасе можа і праглынуць. Але Расея не адзіная форма гаспадаркі на плянэце.