Расейца цалкам бы задаволіла Ўкраіна без ўкраінства. Няхай яна будзе асобнай, наколькі заўгодна незалежнай дзяржавай, але няхай яна будзе пазбаўленая ўкраінства.
Пра гэта піша на сайце Расейскай службы нашага Радыё пісьменьнік Анатоль Стрэляны.
Амаль кожны расеец адразу, усёй сваёй істотай, адчуў, што Майдан, які перамог, дадасьць Украіне ўкраінства. Першымі і вастрэй за ўсіх гэта адчулі расейцы Крыму. Адразу ж нагадалі пра сябе крымскія татары, чарговы раз заявіўшы, што яны, у адрозненьні ад расейцаў, украінства — вітаюць. Гэта асобная і вельмі цікавая гаворка: чаму татары-крымчакі і ўкраінцы заадно. Абедзьве нацыі выдатна ведаюць расейскага чалавека, які гатовы вітаць незалежнасьць і татараў, і чувашоў, і якутаў, і чачэнцаў, абы іх дзяржавы былі пазбаўленыя татарства, чувашства, якутства, чачэнства. У большасьці расейцаў гэта ўсё, вядома, не ў сьвядомасьці, але ў падсьвядомасьці. Ясная сьвядомасьць на гэты конт у вельмі нешматлікіх, але гэтыя нешматлікія кіруюць Расеяй, як той жа міністр замежных спраў Лаўроў, хваравіта зацыклены на «Русском мире».
Нічога новага ў гэтым стане расейскай душы няма. Гэта ўсё добра вядома, дасьледавана і абагульнена на прыкладзе іншых імпэрскіх народаў, забясьпечана больш ці менш удалыя тэрмінамі — напрыклад, «постімпэрскі сындром». Дае аб сабе ведаць і савецкае выхаваньне. Кожны шчыра ляяльны, ідэйны, як тады гаварылася, савецкі чалавек любога племені лічыў, што з часам усё нацыі павінны обрасеіцца і што гэта будзе добра.
На сёньняшні дзень пры гэтай веры застаюцца толькі расейцы, ды і то яна ў іх дзесьці на самым дне. Больш выразна прызнаецца праґрама-мінімум. Яна зыходзіць з таго, што чый бы там ні было нацыяналізм — акрамя расейскага — на прасторах былога СССР ёсьць зло, таму што ён вядзе да зьмяншэньня расейскасьці, а зьмяншэньня расейскасьці не павінна быць нідзе, а дзе гэта назіраецца, туды трэба паслаць раць, як выказаўся ў вершы ўласнага складаньня Лужкоў.
Чаму даволі лагодна ставяцца да дзікунскага беларускага рэжыму, нягледзячы на тое што ён раз-пораз грубіяніць Маскве? Таму што ён растаптаў апошнія рэшткі беларускасьці. Як толькі ён загаварыў бы па-беларуску, наколькі заўгодна ветліва, — выклікаў бы лютасьць, такую ж шчырую і амаль безрахубную, якую выклікае украінец, што адчувае сваё ўкраінства.
Той, хто хоча жыць ня толькі верай, але і ведамі, павінен мець на ўвазе, што расейскамоўныя жыхары Ўкраіны ставяцца да ўкраінства нашмат больш спакойна, чым расейскія расейцы, вельмі часта — зусім добразычліва, і расьце колькасьць тых, хто вітае разьвіцьцё ўкраінства сапраўды з кранальным энтузіязмам. Такія людзі стаялі плячом да пляча з украінцамі на Майдане, там яны разам змагаліся і гінулі. Ёсьць такія расейскамоўныя і ў Крыме, але вельмі мала, хоць іх паволі таксама становіцца больш. Астатнія... Ды не, яны не баяцца ўкраінства. Яны ня думаюць, што Лютаўская рэвалюцыя пашле на паўвыспу лютых украінізатараў, не. Расейскамоўны Крым нічога не спалохаўся, і нішто яго не абурыла — усё гэта размовы. Яму проста сталася непрыемна, што рэвалюцыя паскорыць ўкраінізацыю Украіны, што ўкраінства адчуе сябе вальней, у большай ступені дома.