4 лютага — усясьветны дзень барацьбы з анкалёгіяй. Колькасьць чалавек у сьвеце ў 2012 годзе, якім паставілі дыягназ раку, перавысіла 14 мільёнаў.
Пра гэта паведаміла Сусьветная арганізацыя аховы здароўя, якая адзначыла, што ў 2008 годзе такіх дыягназаў было 12,7 мільёна.
За гэты час павялічылася таксама колькасьць сьмерцяў у год ад анкалягічных захворваньняў — з 7,6 мільёна да 8,2 мільёна.
Сярод найважнейшых прычынаў захворваньня на рак Сусьветная арганізацыя аховы здароўя называе вельмі хуткія зьмены ладу жыцьця ў сувязі з індустрыялізацыяй у краінах, якія ўступілі на шлях інтэнсыўнага эканамічнага разьвіцьця; павелічэньне колькасьці курцоў і атлусьцелых асобаў на сьвеце; агульнае падаўжэньне чалавечага жыцьця.
Рак лёгкіх, які ў асноўным выклікаецца курэньнем, зьяўляецца найбольш распаўсюджанай формай раку ў сьвеце — гэта каля 13% ад агульнай колькасьці захворваньняў.
Сярод жанчын найбольш распаўсюджанай формай анкалягічных захворваньняў зьяўляецца рак малочнай залозы.
Паводле прагнозаў Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, колькасьць ракавых захворваньняў будзе расьці і перавысіць 19 мільёнаў у 2025 годзе.