Некалькі соцень людзей прыйшлі разьвітацца з Генадзем Грушавым, нягледзячы на люты мароз. Прыйшлі ня толькі палітыкі, грамадзкія дзеячы, калегі па дэпутацкім корпусе, супрацоўнікі фонду «Дзецям Чарнобыля», сябры. На разьвітаньні было шмат бацькоў тых дзетак, якіх пры канцы 1980-х — на пачатку 1990-х фактычна выратаваў Генадзь Грушавы. Тысячы дзяцей атрымалі магчымасьць лячэньня ў найлепшых клініках Эўропы, аздараўленьня за мяжой. Жанчыны не хаваюць сьлёз:
«Мая дачка Леначка была адной зь першых дзетак, якіх накіравалі на лячэньне за мяжу, і лячэньне аказалася пасьпяховым. І я шчыра дзякую і нізка кланяюся гэтаму цудоўнаму чалавеку. Ён зрабіў немагчымае. Я дагэтуль не разумею, як гэта ў той час, калі нельга было нікуды выяжджаць і калі маёй дачцэ тутэйшыя лекары давалі месяц усяго, Грушавы і яго фонд такое зрабілі! Сотням тысяч дзяцей ён дапамог, а так здарылася, што яго самога не змаглі выратаваць (плача). Мая дачушка цяпер жыве дзякуючы Генадзю Ўладзіміравічу і Ірыне Львоўне».
Генадзь Грушавы разам з жонкай Ірынай і паплечнікамі стварылі найбуйнейшую ў Эўропе сетку дапамогі дзецям і бацькам, пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС. Прычым яны самі шукалі людзей, якім патрэбна дапамога:
«Гэты фонд знайшоў мяне сам. І маё дзіця жывое. Яно на мыліцах. Але сын вывучыўся, мае дзьве вышэйшыя адукацыі. Я ўзгадваю, як сям’я Грушавога, сын Максім прыходзілі да нас дадому, каб падняць настрой майму дзіцяці. Я настолькі ўдзячная жонцы і дзецям за Генадзя Ўладзіміравіча, дай Бог вам здароўя, што вы вытрымалі, што ён сваім дзецям не аддаваў столькі ўвагі, колькі аддаваў часу і сіл нашым дзецям. Дзякуй вам і мацярынскі мой паклон».
Журналіст Яўген Агурцоў разам з Генадзем Грушавым езьдзіў па чарнобыльскай зоне і шукаў людзей, якім патрэбна дапамога. Разам арганізоўвалі яны і першы Чарнобыльскі шлях:
«Мы ўсе родам з Чарнобыльскага шляху. І на чале гэтай Чарнобыльскай калёны разам з Быкавым, Адамовічам заўсёды быў Генадзь Грушавы. Сотні тысяч дзяцей ён выратаваў. Ён выратаваў пакаленьне беларусаў. Канечне, ён гарэў. Ну навошта было пасьпяховаму навукоўцу самому езьдзіць у чарнобыльскія раёны і атрымліваць там радыяцыю, у гэтыя Чудзяны, Малінаўкі? Мы ж цудоўна разумеем, што гэтая хвароба прыйшла да яго ня проста так. Ці змог бы цяпер той, хто сядзіць на вышэйшай пасадзе краіны, вось так паехаць у гэтыя чарнобыльскія раёны?»
Генадзь Грушавы быў адным з арганізатараў першага зьезду БНФ, які адбыўся ў 1989 годзе ў Вільні, узгадвае Вінцук Вячорка. У Грушавога была ўнікальная здольнасьць зьяўляцца ў той час і ў тым месцы, дзе гэта найбольш было патрэбна, патрэбна людзям, патрэбна Беларусі. Тады яшчэ зусім малады Вінцук шырока расплюшчанымі вачыма глядзеў на гэтага спакойнага, упэўненага, усьмешлівага чалавека, які выявіў фантастычныя здольнасьці:
«Мы шмат у чым тады былі дылетантамі ў гэтай справе. А ён, адчуваючы, ведаючы, як ладзяцца такія важныя, эпахальныя, паваротныя падзеі, уклаў плян, падзяліў абавязкі, распрацаваў варыянты паводзінаў, рашэньняў. За ім, за такім выдатным арганізатарам, мы адчувалі сябе як за каменнай сьцяной. Без Генадзя, можа, не было б таго павароту, маральнага і грамадзка-палітычнага, на пераломе 1980-х і 90-х. Без Генадзя не было б такога фармату, маштабу і глыбіні першага Чарнобыльскага шляху. Ён ніколі не вагаўся, прысьвяціўшы ўсё сваё жыцьцё барацьбе за фізычнае выжываньне беларускага народу пасьля Чарнобыля».
Справу Генадзя Грушавога працягваюць ягоныя пераемнікі, распавяла жанчына, якой ён дапамог на пачатку 1990-х і якая цяпер сама працуе ў фондзе і дапамагае іншым:
«У яго было столькі ідэй! І сёньня ў фондзе „Дзецям Чарнобыля“ ёсьць унікальны праект, які створаны дзякуючы Генадзю Ўладзімеравічу і Ірыне Львоўне. Дзякуючы ім мы знайшлі партнэраў за мяжой. Гэта ўнікальны праект па навучаньні дзяцей, якія захварэлі на цукровы дыябэт. Каб не бацькі і лекары іх цягнулі, а яны самі сабе дапамагалі. У мяне такое ўражаньне, што ён думаў толькі пра іншых людзей: каму дапамагчы і як дапамагчы».
Незадоўга да сьмерці Генадзь Грушавы напісаў тэстамэнт, якой павінна быць цырымонія разьвітаньня. Ягоны сябар і паплечнік айцец Ігар Карастылёў правёў адпяваньне паводле праваслаўнай традыцыі. Цела Генадзя Грушавога крэміравалі, а ў панядзелак урну з прахам падхаваюць да бацькі на Паўночных могілках.

Ён ніколі не вагаўся, прысьвяціўшы ўсё сваё жыцьцё барацьбе за фізычнае выжываньне беларускага народу пасьля Чарнобыля