Лявон Дзейка працаваў разам з Генадзем Грушавым у Вярхоўным Савеце Беларусі.
«Вестка пра тое, што памёр Генадзь Грушавы надзвычай мяне ўражвае. Гэта — мой даўні таварыш, паплечнік, калега па дэпутацкай апазыцыі ў Вярхоўным Савеце 12 скліканьня. Ён быў адным з тых дэпутатаў, хто ўтвараў магутны інтэлектуальна-прававы патэнцыял усёй апазыцыі ў парлямэнце.
Генадзь Грушавы — вядомы грамадзкі дзеяч. Адно толькі тое, што зрабіў ягоны фонд „Дзецям Чарнобыля“, пачынаючы з гадоў чарнобыльскай катастрофы, калі дзесяткі тысячаў пацярпелых ад радыяцыі дзяцей Беларусі атрымалі мэдычную рэабілітацыю, дапамогу, аздараўленьне ў розных краінах Эўропы, гэта велізарны ўнёсак у будучыню нашай краіны, нашага народу, нашай нацыі.
Зь цягам часу чарнобыльская тэма стала як бы звыклай для Беларусі. Іншыя беды наклаліся на лёс нашай краіны. І шмат гадоў ужо прайшло. Але дзесяткі тысячаў людзей у Беларусі заўсёды будуць згадваць Генадзя Грушавога самым добрым словам».