Тэкст паправак апублікаваны на сайце Дзяржкамітэту па маёмасьці. Там яго пакуль адмаўляюцца камэнтаваць — маўляў, законапраект цяпер на ўзгадненьні ў абласьцях і ў зацікаўленых міністэрствах.
У Палаце прадстаўнікоў карэспандэнту Свабоды паведамілі, што гэты законапраект падрыхтаваны згодна з прэзыдэнцкім указам і паступіць да дэпутатаў у траўні.
У інтэрнэт-мэдыях выказваецца думка, што ініцыятыва можа паходзіць ад Менскага гарвыканкаму. Раней намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму Ігар Карпенка выказваўся супраць беларускай лацінкі і прапаноўваў пераводзіць назвы станцыяў мэтро на расейскую мову.
У размове з карэспандэнтам Свабоды Ігар Карпенка даводзіць, што новага законапраекту ён ня бачыў. Але дагэтуль незадаволены лацінкаю ў мэтро:
«Вось нямецкая мова таксама пішацца на лацінцы. Як перадаецца, напрыклад, „ш“, „ч“ і так далей? І што ў нас напісана? Таму няхай лінгвісты вызначаць. Я сваю думку выказваў на гэты конт, але ніякіх указаньняў на гэты конт не даваў. То бок ня трэба вешаць на мяне ўсіх сабак і казаць, што тут вінаваты Карпенка. Справа ў тым, што знакамітыя прозьвішчы, якія так абураліся ў інтэрнэце, чамусьці маё прыватнае меркаваньне пачынаюць узводзіць у ранг дзяржаўнага сталага рашэньня. Відаць, гэтага рабіць ня трэба. І калі праходзіць нейкая нарада, то ня трэба выносіць неправераную сырую інфармацыю, якая яшчэ не адпавядае сапраўднасьці. Таму гэта на сумленьні тых, хто ўздымае гэтую бучу ў інтэрнэце, але гэта яўна не ад мяне паходзіць».
Карпенка ня стаў выказваць сваю пазыцыю наконт прапановы называць геаграфічныя аб’екты ня толькі на беларускай, але і на расейскай мове.
Член-карэспандэнт Акадэміі навук Аляксандар Лукашанец сказаў, што пакуль ня бачыў законапраекту, і ўстрымаўся ад камэнтароў. Але сваю пазыцыю адносна расейскамоўных назваў выказаў:
«Я лічу, што зьнешняя, візуальная інфармацыя павінна быць беларускамоўнай. Я за тое, каб яна была як мага шырэй. Тым больш каб геаграфічныя назвы даваліся на беларускай мове».
Аўтарка адкрытага ліста да Ігара Карпенкі старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук прафэсар Валянціна Лемцюгова так пракамэнтавала новыя захады чыноўнікаў адносна геаграфічных назваў:
«Хочуць зьнішчыць астаткі беларускага. Проста ім не дае спакою ўсё беларускае. Гэта галоўная прычына. Што значыць перакласьці на рускую мову ўсю нашу тапанімію? Мы ж ужо мелі справу з гэтым. Я менавіта адтуль, менавіта з рускай, зь цяжкасьцю выкапала беларускія варыянты, вывелі націскі.
Таму я бачу тут больш глыбокую прычыну. Хочуць проста зьнішчыць. А што значыць зьнішчыць тапонімы? Гэта, па сутнасьці, усё. Гэта азначае зьнішчыць нашу спадчыну, мінуўшчыну. Гэта непавага да народа, да яго гісторыі. У тапонімах увасоблена ўся наша гісторыя, увесь вопыт карэннага народа.
Нашы чыноўнікі проста зьнішчаюць гукавыя помнікі. Тым больш Карпенка сказаў, што вучоныя, якія стварылі адмысловы даведнік, бязмозглыя. Дык вось яны самі расьпісваюцца ў сваёй бязмозгласьці. Ня ведаюць нават азоў тапаніміі, а лезуць у гэтую сфэру, вельмі складаную і тонкую. Я катэгарычна супраць такога падыходу.
Гэта нейкая дзікасьць, каб у самастойнай дзяржаве ня думалі пра тое, што гэта самастойная, самабытная дзяржава са старажытнай мовай, якая цяпер павінна станавіцца на ногі. Ужо мову загналі ня ведаю куды. Цяпер узяліся за тапанімію. Гэта проста там нейкія здраднікі заселі ўсяго нацыянальнага».

Карпенка: ня трэба вешаць на мяне ўсіх сабак

Лукашанец: візуальная інфармацыя павінна быць беларускамоўнай.
Член-карэспандэнт Акадэміі навук Аляксандар Лукашанец сказаў, што пакуль ня бачыў законапраекту, і ўстрымаўся ад камэнтароў. Але сваю пазыцыю адносна расейскамоўных назваў выказаў:
«Я лічу, што зьнешняя, візуальная інфармацыя павінна быць беларускамоўнай. Я за тое, каб яна была як мага шырэй. Тым больш каб геаграфічныя назвы даваліся на беларускай мове».
Лемцюгова: Хочуць проста зьнішчыць тапонімы
Аўтарка адкрытага ліста да Ігара Карпенкі старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук прафэсар Валянціна Лемцюгова так пракамэнтавала новыя захады чыноўнікаў адносна геаграфічных назваў:
«Хочуць зьнішчыць астаткі беларускага. Проста ім не дае спакою ўсё беларускае. Гэта галоўная прычына. Што значыць перакласьці на рускую мову ўсю нашу тапанімію? Мы ж ужо мелі справу з гэтым. Я менавіта адтуль, менавіта з рускай, зь цяжкасьцю выкапала беларускія варыянты, вывелі націскі.
Хочуць проста зьнішчыць. А што значыць зьнішчыць тапонімы? Гэта, па сутнасьці, усё