Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыялягічнае апытаньне ва Ўкраіне: 72% украінцаў гатовыя пагадзіцца на мірны плян, але на пэўных умовах


Акцыя салідарнасьці з украінскім народам у Грэцыі пасьля пачатку Расеяй поўнамаштабнай агрэсіі супраць Украіны. Ілюстрацыйнае фота
Акцыя салідарнасьці з украінскім народам у Грэцыі пасьля пачатку Расеяй поўнамаштабнай агрэсіі супраць Украіны. Ілюстрацыйнае фота

Сацыёлягі апыталі шляхам тэлефонных інтэрвію 547 рэспандэнтаў.

Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі (КМІС) з 26 да 13 сьнежня правёў усеўкраінскае апытаньне грамадзкай думкі, у тым ліку ў пытаньнях вайны і міру.

Згодна з вынікамі дасьледаваньня, 72% рэспандэнтаў заявілі, што гатовыя падтрымаць мірны плян, які, сярод іншага, будзе прадугледжваць замарожваньне сытуацыі на цяперашняй лініі фронту разам з гарантыямі бясьпекі Ўкраіне і без афіцыйнага прызнаньня акупаваных тэрыторыяў часткай Расеі.

У той жа час 7% апытаных адхіляюць плян, які б уключаў адвод войскаў з Данбасу і абмежаваньне ўкраінскай арміі, а таксама не прадугледжваў бы гарантыяў бясьпекі.

Толькі 9% рэспандэнтаў разьлічваюць на завяршэньне вайны да пачатку 2026 году і яшчэ 14% спадзяюцца на мір хаця б у першай палове наступнага году.

Яшчэ 63% апытаных адзначылі, што гатовыя трываць вайну столькі, колькі будзе трэба (сёлета ў верасьні было 62%).

Сацыёлягі таксама спыталі аб даверы прэзыдэнту Ўладзіміру Зяленскаму. Згодна з вынікамі апытаньня, 61% рэспандэнтаў заявілі, што яму давяраюць, а 32% — што не давяраюць. Усяго 9% апытаных хочуць выбараў як мага хутчэй, нават да завяршэньня баявых дзеяньняў.

«У пытаньнях вайны і міру мы бачым даволі стабільную сытуацыю з гледзішча грамадзкай думкі — большасьць украінцаў адкрытыя да перамоваў і дыпляматычнага завяршэньня вайны і нават гатовыя да цяжкіх кампрамісаў», — пракамэнтаваў вынікі апытаньня выканаўчы дырэктар КМІС Антон Грушэцкі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG