Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антось Уласенка: Ат жа, калі немец можа, то чым я горшы)


Брама Базылянскіх муроў у Вільні
Брама Базылянскіх муроў у Вільні
Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?




1. Пачаў гаварыць тры гады таму, калі на сьвяткаваньні Дня Волі ў Вільні сустрэў немца на ймя Табіяс Вайман. Ён размаўляў добрай беларускай моваю без запінкі, а я ўсё мэкаў ды сыпаў русізмамі. Гэта мяне надта ўчапіла ды пасарамаціла. Ад тае пары пачаў пісаць і гаварыць па-беларуску. Ат жа, калі немец можа, то чым я горшы)

2. У Беларусі заўжды й паўсюль размаўляю па-беларуску. Гэта прынцыповая пазыцыя. Размаўляю па-беларуску й ва Ўкраіне (стаўленьне зазвычай добрае), і ў Польшчы (там проста пшэкаю).

3. Аніводнага выпадку не прыгадаю, але й не лічу, што ў мовы мусіць быць нейкая ўтылітарная функцыя. Бо ж я размаўляю па-беларуску ня дзеля нейкіх выгод, а для ўласнае «фона-эстэтычнае» асалоды.

4. Незьлічоныя кпіны ды зьдзекі з боку маскалёў, homo soveticus, дзяржаўных службоўцаў ды іншых прадстаўнікоў жывёльнага сьвету Беларусі.

5. Больш асьветніцкіх праектаў накшталт «Жывое Мовы» на ўзор белсатаўскага «Моўніка» альбо «Дзіцячае Замовы» Лабадзенкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG