Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрусь: Перайшоў на беларускую пасьля паступленьня ў мэдунівэрсытэт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. Я пачаў пастаянна карыстацца беларускай мовай, бо адчуваў у гэтым патрэбу, бо для мяне гэта быў адзіны правільны шлях. Адразу пасьля паступленьня ў мэдычны ўнівэрсытэт я цалкам перайшоў на бел. мову, бо ў новым калектыве мне гэты пераход бачыўся найпрасьцейшым.

2. Карыстаюся беларускай мовай паўсюль (на працы, пры афармленьні дакумэнтаў і г.д. выкарыстоўваю афіцыйны правапіс).

3. Мова дапамагла мне сустрэць аднадумцаў. Дзякуючы беларускай мове я адчуваю сябе сапраўдным беларусам, мне ня сорамна жыць у Беларусі!

4. Многія людзі, пачуўшы беларускую мову, адразу ж ставяць на цябе кляймо «БНФавец» і неяк насьцярожана, нават з нэгатывізмам, ставяцца да тваёй асобы. Цяжкасьці ўзьнікаюць пры выкарыстаньні беларускіх мэдычных абрэвіятураў – кожны раз прыходзіцца іх расшыфроўваць.

5. Працягваць далей папулярызацыю беларускай мовы, беларускай музыкі. Выпускаць больш адукацыйнай і мастацкай літаратуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG