Георгі Станкевіч працаваў у Пяцігарскай сярэдняй школе настаўнікам беларускай мовы. З 1 верасня ён працуе ў іншай школе, бо ўсіх настаўнікаў пераразьмеркавалі. Часткова раздалі мэблю, іншую маёмасьць. А вось кніжкі са школьнай бібліятэкі вырашылі здаць у макулятуру, кажа спадар Станкевіч:
«Кніжкі ўжо спакавалі. Уся затрымка толькі ў адсутнасьці трактара ці паліва для яго. А кнігі маглі б быць карыснымі для любой раённай установы. У Бешанковічах ёсьць прытулкі для старых, бальніца і гэтак далей, дзе пры маленькай ініцыятыве чыноўнікаў кнігі змаглі б прадоўжыць сваё жыцьцё. Я тэлефанаваў на прамую лінію з раённым кіраўніцтвам, мне нічога канкрэтнага не адказалі. Паабяцалі разабрацца. Але пакуль тое будзе, кнігі могуць проста зьнішчыць».
Спадар Станкевіч — не толькі вясковы настаўнік, ён — паэт, удзельнік праекту «Барды Свабоды», сябар ГА БАЖ, заснавальнік самвыдатаўскай газэты «Крывінка». Не заўважыць барбарскага стаўленьня да кніг ён проста ня змог:
«Там жа ня толькі падручнікі. Хоць і яны прыдаліся б у іншых школах. Там шмат мастацкай літаратуры, многа зусім новых кніжак. У тым ліку беларускамоўных. Кожная кніга каштуе цяпер немалых грошай. Дык ці можна дапусьціць такое марнаваньне сродкаў і такое нецывілізаванае стаўленьне да кнігі — калі школьную бібліятэку здаюць у макулятуру?»
Пяцігарская школа — не адзіная ў Бешанковіцкім раёне, якую ў апошнія гады зачынілі, бо там было мала вучняў. Але ў іншых школах, паводле зьвестак Георгія Станкевіча, з кнігамі паступалі больш цывілізавана — запрашалі ўсіх ахвотных узяць частку бібліятэкі сабе.