58-гадовы мянчук, у мінулым кіроўца-дальнабойшчык Пётар Кучура, якога ў 2004-м асудзілі на 18 гадоў нібыта за тое, што забіў на паляваньні дзяржінспэктара, перадаў з ПК № 15 праз былога вязьня, які выйшаў на волю, зварот у Генпракуратуру, а таксама цыдулку жонцы і сыну.
Зь іх зьместам «Свабоду» азнаёміла жонка Пятра Кучуры Людміла.
«Усе мае звароты ў Ваш адрас, МУС і ВС, — гаворыцца ў звароце да Генпракуратуры, — не прынесьлі аніякіх вынікаў. На маю апошнюю скаргу, накіраваную 9 ліпеня 2013 году, я да гэтага часу не атрымаў адказу. „Бязьмежжа“ і беззаконьне, якія адбываюцца ў ПК-15, працягваюцца. У сувязі з гэтым адказна заяўляю: калі да 22 лістапада 2013 году да мяне не прыедуць прадстаўнікі Генпракуратуры, я скончу жыцьцё самагубствам. У маёй сьмерці прашу вінаваціць…» (далей пералічваюцца імёны вінаватых, сярод якіх кіраўніцтва калёніі. — Рэд.).
У звароце, адрасаваным жонцы і сыну, Кучура просіць у выпадку яго сьмерці не забіраць цела з калёніі, а калі цела аддадуць, просіць адвезьці да будынку, дзе сядзіць высокае кіраўніцтва краіны, і «выкінуць ля галоўнага ўваходу» .
«Люблю вас», — зьвяртаецца асуджаны ў канцы пасланьня да сваёй сям’і. Ён таксама адзначае, што рашэньне прынятае ім пры цьвярозым розуме і памяці.
Як паведаміла Людміла Кучура, чарговы ціск на мужа з боку адміністрацыі калёніі стаў вынікам яе чарговага паходу ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў сёлета на пачатку лета. Жанчына ўказала кіраўніцтву на тое, што вопратка ды абутак, якія мусяць насіць асуджаныя, мякка кажучы, не спрыяюць здароўю вязьняў. Пасьля гэтага адміністрацыя пачала накладаць на асуджанага спагнаньні. Пры канцы верасьня Пятра Кучуру зьмясьцілі ў ШЫЗА, а пасьля выхаду адтуль перавялі на шэсьць месяцаў у ПКТ. Легальныя кантакты зь сям’ёй, уключна зь перапіскай ды тэлефоннымі званкамі, усяляк блякуюцца.
Людміла Кучура таксама адзначыла , што «за 9 гадоў знаходжаньня за кратамі за злачынства, якога яе муж не зьдзяйсьняў, шматлікія запыты сям’і аб пераглядзе справы так і засталіся без адказу. Больш за тое, усе спробы мужа даказаць сваю невінаватасьць абярталіся супраць яго — перасьледам з боку адміністрацыі. Жонка асуджанага сьведчыць, што несправядлівае пакараньне прывяло мужа да інваліднасьці, а таксама да шэрагу хранічных захворваньняў.
Падрабязнасьці гісторыі ў чарговым выпуску перадачы «Свабода ў турмах».