Ягадамі й грыбамі людзі імкнуцца паправіць свае фінансавае становішча. Рэпартаж з Падмошша — журавінавага балота на самым поўдні Лельчыцкага раёну.
Досьвітак толькі праклюнуўся на ўсходзе. Па самай доўгай вуліцы Дзяржынску — раней вёска называлася Радзілавічы — тарахціць старэнькі грузавік зь велізарнымі коламі й лябёдкай — гэткая маршрутная таксоўка да журавінавага балота. На вызначаных «прыпынках» кіроўца спыняецца, і па мэталёвай лесьвіцы, прычэпленай за задні борт, у кузаў узьбіраюцца жанкі — і сталага веку, і маладзейшыя. У кожнай за плячыма клункі, а ў руках вёдры.
Жанкі мосьцяцца на бакавых лаўках, іншыя сядаюць проста на сена, абачліва закінутае мясцовым кіроўцам у кузаў. Язда па разьбітай лясной дарозе — гэта такі экстрым, пасьля якога, як сьцьвярджаюць вяскоўкі, палёт у космас ня страшны.
Колы машыны раз-пораз правальваюцца ў глыбокія калюжыны, і жаночы журавінавы дэсант то зь левай, то з правай лаўкі з воклічамі зьлятае на сена ў сярэдзіну кузава. Утрымацца ўсю дарогу на лаўцы ўдаецца ня кожнай. Але як толькі грузавік выбіраецца на раўнейшы шлях, жанчыны пад вуркатаньне рухавіка заводзяць песьню пра хуткаплынны час.
У бары, да якога прымыкае журавінавае балота, грузавік спыняецца. Далей тэхніцы ходу няма, і жанкі ў высокіх гумовых ботах рушаць на балота пешшу.
71-гадовая Настасься, самая галасістая са сьпявачак, цьвердзіць, што хоць збор журавінаў на балоце — праца нібы ў пекле, затое заробак — божы:
«Журавіны — божыя грошы. Гасподзь даў грошы. Ні саджалі, ні палівалі, ні расьцілі, але ж сабіраем. І так нам добра і весела, бо божыя грошы. І бабулькі ходзяць, і маладыя ідуць. Адно зьбірай — і грошы май. Па 200 кілё набіраем за восень. Не за дзень, а за восень. Дый агонь распальваем і сала пяком. І грыбкі зьбіраем. Хоць трудненька, але ж цікава».
Бабуля кажа, што журавіны — добры дадатак да невялікіх вясковых пэнсіяў:
«Да пэнсіі дабаўка нам, ладная дабаўка. Даём і дзеткам, і ўнучкам — дапамагаем. Я была ў Менску, дык унучак Артур: „Ах, бабулечка, якая ты ў мяне, лялечка, добрая“. Гэта што я дапамагала машыну купіць. У нас жа грыбы й ягады, і мы дзеткам дабаўляем. І атрымліваецца, што багатыя. Усё, усё есьцека».
У высокіх гумовіках, абвязаных зьверху вакол ног цэляфанам, каб нечакана не зачарпнулася вада, жанкі хлюпаюць з доўгімі кіёчкамі па балотнай твані. Стараюцца ступаць на купіны, каб не праваліцца ў якое «чортава вока».
На парослым чэзлымі хвойкамі балоце жанкі прыпадаюць да купінаў.
Калі пільна не прыглядацца, то, падаецца, няма тут ніякіх ягад. Але ўвішныя жаночыя рукі расхінаюць тонкую, як дрот, траву й вяршкі высокага моху — і воку ўмомант адкрываюцца журавіны, гэткія рубінавыя пацеркі на зялёных балотных падушках.
У пэнсіянэркі Тацяны на нагах «сплаўныя» боты. Рыбацкія, словам. Яна ўкленчвае і на каленях перапаўзае ад купіны да купіны — так ямчэй, дый сьпіна не становіцца прутам:
«Пэнсія маленькая. Адно парася трымаем, карову. Муж хварэе. Трэба ж сена накасіць. А кожнага папрасі, каб скасілі, прывезьлі, разгрузілі. Цяпер жа ўсюды трэба плаціць. А што з тае пэнсіі заплаціш? Дроў жа трэба яшчэ прывезьці, наняць пакалоць. Вось мы й ходзім. Нам жа якая-кольвечы дапамога ад гэтых ягад».
Бабуля ў клунку за плячыма разам з «сухім пайком» носіць і пакет зь пігулкамі — ад ціску, сэрца, галаўнога болю. Калі трэба, сама прымае і аднавясковак выручае. Расказала, што адзін іхні пэнсіянэр пайшоў у ягады, панахіляўся. А потым выйшаў на грудок, сеў адпачыць — і больш ня ўстаў. Сканаў.
У журавіны ідуць ня толькі пэнсіянэры. Багата на балотах і маладзейшых. Спадарыні Веры няма яшчэ й пяцідзесяці. Яна — маці пяцёх дзяцей. І вельмі хоча дачакацца хутчэй свайго паўвекавога юбілею, каб пайсьці на пэнсію. Бо працы ў Дзяржынску нямашака. Калгас мясцовы скасавалі й далучылі да сельгаспрадпрыемства ў Прыбалавічах. Пасевы скарацілі. Засталася толькі невялічкая фэрма, дзе працуе дзясятак чалавек. Таму для шмат каго зь вяскоўцаў журавінавае балота цяпер — адзінае месца працы.
Вера: «Вот як жыць, калі нідзе аніякага заробку не атрымліваеш? Калі працы няма? Раней у краме гандлявала, была і тэхнічкай, і цялят даглядала. І састарэлых бабулек даглядала. Усё, што хочаш, рабіла. А цяпер няма працы — нідзе анічога: усё ў Прыбалавічах. Рады былі б дзяржаве малако здаваць — карову трымаю, але ж ніхто яго не прымае. Хоць за малако была б капейчына на хлеб… Праз шэсьць месяцаў пайду на пэнсію. Можа, будуць даваць які мільён хоць на хлеб. А так і на хлеб няма. Ходзім, як мы кажам, усё жыцьцё на гэты журавінавы завод і працуем. Во тут шукай, а прыдзі дадому — сьвіньням навары й накармі, карову падой. Уранку зноў шыхтуйся й зноў бяжы на журавінавы завод. Зьбіраем — і так выжываем».
Жанчыны засмучаны толькі, што нарыхтоўшчыкі надзвычай танна цэняць іхнюю працу. Пры канцы жніўня прымалі кілё журавінаў па 8–10 тысяч, зараз — па 14. Але й гэта, як лічаць зьбіральніцы, зусім ня той кошт, які быў у ранейшыя гады:
«Раней кілё здаў, то можна было 5 буханак хлеба купіць. І машыну купіш, і што заўгодна купіш. А цяпер за кілё — буханка хлеба й батон. А за два кілё — тыя ж буханка хлеба й батон і супавы набор за 15 тысяч. Гэта за два кілё журавінаў. Усё дарагое, а нашыя журавіны ня цэняцца».
Але ж іншага выйсьця людзі ня бачаць. Таму сьпяшаюцца на «журавінавы завод» і некаторыя вясковыя хлопцы. Прыкладам, 27-гадовы Васіль:
«Мужчын таксама багата ходзіць. Вось я ўчора набраў 12 кілё журавінаў, здаў — і ў мяне 170 тысяч у кішэні ляжыць. А які толк у калгасе? Тыя капейкі? То я іх за два дні на балоце зараблю».
Што да радыяцыі, то зьбіральнікі на яе журавіны не правяраюць. Самі сабе гатуюць морсы ды кісялі. І на прыёмныя пункты здаюць, ня ведаючы, ёсьць тыя радыенукліды ў журавінах ці няма. Даплату за пражываньне ў заражанай зоне, так званыя «грабавыя», у Дзяржынску і навакольных вёсках даўно адмянілі — зьбірайце, людзі, спажывайце:
«Раней давалі крыху нейкія грошы, потым ужо ўсё паадбіралі. Кажуць, усюды чыстая зона, і ніхто нічога ўжо не дае. Але цяпер ва ўсіх ціск — у старых і маладых. Нарыхтоўшчыкі прыяжджаюць, журавіны ня мераюць. А калі былі чарніцы, то сабраныя на палігоне забіралі. А сабраныя вакол вёскі — ужо таньнейшыя, бо яны з радыяцыяй».

А дзе сонца ўстала,
Галубы лятаюць.
Незаўважна, незаўважна
Гады пралятаюць.

Журавіны — божыя грошы. Гасподзь даў грошы. Ні саджалі, ні палівалі, ні расьцілі, але ж сабіраем