Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад зацьвердзіў АЭС


Урад Беларусі зацьвердзіў праектную дакумэнтацыю Беларускай АЭС.

Адпаведную пастанову Савет міністраў прыняў 30 верасьня, паведамляе прэс-служба ўраду.

У пастанове гаворыцца, што Беларуская АЭС будзе мець 2 энергаблёкі намінальнай магутнасьцю 1194 МВт кожны. Магутнасьць станцыі складзе 2388 МВт, тэрмін працы — 50 гадоў. Сярэднегадавы водпуск электраэнэргіі пры працы АЭС у базавым рэжыме складзе 17 095,1 млн кіляват-гадзін.

Пастановай таксама зацьверджаны архітэктурны праект Беларускай АЭС. Станцыя будзе каштаваць 44,582 млрд расейскіх рублёў (у цэнах 2001 году), 2,9 трлн беларускіх рублёў (у цэнах 2006 году) і 340,86 млн даляраў.

Гэтыя сродкі пойдуць на ўзьвядзеньне аб’ектаў АЭС, падстанцыі «Вілія», чыгуначнай лініі да АЭС , аўтамабільнай дарогі Р45 Газа́ — АЭС — Астравец, на будоўлю жыльля і так далей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG