Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага пасла ушчувалі ў МЗС Літвы за сытуацыю вакол АЭС


Уладзімер Дражын
Уладзімер Дражын

У чацьвер у літоўскае замежнапалітычнае ведамства быў выкліканы пасол Беларусі ў Літве Уладзімер Дражын.

На сустрэчы віцэ-міністар замежных спраў Раландас Крышчунас заклікаў Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы і імкнуцца да канструктыўнага і карэктнага дыялёгу ў сувязі з рэалізацыяй праекта Беларускай АЭС у Астраўцы, паведамляе МЗС Літвы.

«Нельга рабіць кампрамісы за кошт ядзернай бяспекі. Распачатая ў апошні час невытлумачальная сьпешка недапушчальная, а выкананьне міжнародных абавязацельстваў, перш за ўсё, Канвенцыі Эспа, у выпадку Беларускай АЭС ня можа быць толькі фармальным», — сказаў для прэс-рэлізу Крышчунас.

Віцэ-міністар падкрэсліў, што галоўнай мэтай Літвы зьяўляецца бясьпека гэтага аб’екта ў Беларусі, таму што ажыццяўленьне праекту можа адбіцца не толькі на грамадзянах Беларусі, але і на грамадзянах Літвы, на іх праве на бясьпечнае навакольнае асяродзьдзе.

«Заклікаю ўстрымацца ад аднабаковых дзеяньняў, якія не адпавядаюць міжнародным патрабаваньням, а замест гэтага падаваць падрабязную інфармацыю ў адпаведнасьці з палажэньнямі Канвэнцыі ААН аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў трансгранічным кантэксьце (Канвэнцыі Эспа) і з высновамі Камітэту па рэалізацыі Канвэнцыі Эспа», — сказаў літоўскі віцэ-міністар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG