Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія стала бязьядзернай


Апошні дзейны рэактар ​​японскай АЭС «Оі» на паўднёвым-захадзе выспы Хонсю сёньня спыняе працу.

Як паведаміла кампанія «Кансай электрык пауэр», чацьвёрты рэактар быў апошнім з 50 японскіх рэактараў, якія былі спыненыя пасьля катастрофы на АЭС «Фукусіма-1» у сакавіку 2011 года. Тады моцны землятрус прывёў да магутнага цунамі. Удар гіганцкай хвалі разбурыў электрастанцыю, з затопленых тэрыторый былі эвакуяваныя тысячы жыхароў. Ахвярамі стыхійнага бедзтва сталі каля 16 тысяч чалавек.

У трэці раз за апошнія 40 гадоў Японія становіцца бязьядзернай, і тэрміны аднаўлення працы яе АЭС застаюцца нявызначанымі, паведамляе агенцтва Reuters.

Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што большасьць японцаў хочуць пакласьці канец залежнасьці ад атамнай энэргіі і не жадаюць аднаўленьня працы атамных станцыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG