Катастрофа разгортваецца. Дзясяткі вядомых і вялікіх людзей Беларусі, якія пакінулі нас за апошнія дзесяць гадоў (пачынаючы ад Быкава), — усе заўчасна памерлі ад анкалёгіі Чарнобыля. Вось чарговая ахвяра — Віктар Маркавец. Усё як на вайне. А дакладней, як у канцлягеры.
Сьветлы чалавек і вялікі мастак Віктар Маркавец яшчэ ў інстытуце ўлучыўся ў Беларускае Адраджэньне. Ён быў фронтаўцам, як і іншыя мастакі, ад самага пачатку існаваньня БНФ. У 1989–1990 гадах, у самы пік барацьбы Фронту з камунізмам і за праўду аб Чарнобылі, бальшыня паседжаньняў Сойму Народнага Фронту адбывалася ў творчай майстэрні Віктара Маркаўца ў старым горадзе на вуліцы Дзімітрава. Гэта факт, які ўвайшоў у гісторыю, і роля тут вялікага мастака — адметная.
Шкода. Вельмі шкода, што ўсьлед за Сулкоўскім так хутка і заўчасна адышоў зь Беларусі Віктар Маркавец. Тады, у гады чарнобыльскай барацьбы, фронтаўцы разумелі і ведалі, за што і супраць чаго яны змагаліся ў той час, і потым (такая ёсьць праўда) усе як адзін сталі ахвярамі атамнай драмы. А гэта эліта нацыі.
Спачуваю краіне, спачуваю родным і блізкім мастака. Спачуваю ўсім.