17 верасьня пайшоў з жыцьця мастак Віктар Маркавец.
Літаральна за месяц ён «згарэў» ад анкалягічнага захворваньня.
Віктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 года ў Докшыцах.
У 1971 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Івана Ахрэмчыка. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Удзельнік мастацкіх выставаў з 1971 года.
Сябра Беларускага саюза мастакоў (1977). Узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамолу Беларусі (1980).
У 1980-х быў сябрам мастацкага асяродку «На паддашку».
Сябра суполкі мастакоў «Пагоня».
Найбольш вядомыя творы Віктара Маркаўца — палотны «Сьвята ў Докшыцах», «Купальле», «Вуліца ў старым Менску», «Вечар на вуліцы Замкавай».
Катастрофа разгортваецца. Дзясяткі вядомых і вялікіх людзей Беларусі, якія пакінулі нас за апошнія дзесяць гадоў (пачынаючы ад Быкава), — усе заўчасна памерлі ад анкалёгіі Чарнобыля. Вось чарговая ахвяра — Віктар Маркавец. Усё як на вайне. А дакладней, як у канцлягеры.
Сьветлы чалавек і вялікі мастак Віктар Маркавец яшчэ ў інстытуце ўлучыўся ў Беларускае Адраджэньне. Ён быў фронтаўцам, як і іншыя мастакі, ад самага пачатку існаваньня БНФ. У 1989–1990 гадах, у самы пік барацьбы Фронту з камунізмам і за праўду аб Чарнобылі, бальшыня паседжаньняў Сойму Народнага Фронту адбывалася ў творчай майстэрні Віктара Маркаўца ў старым горадзе на вуліцы Дзімітрава. Гэта факт, які ўвайшоў у гісторыю, і роля тут вялікага мастака — адметная.
Шкода. Вельмі шкода, што ўсьлед за Сулкоўскім так хутка і заўчасна адышоў зь Беларусі Віктар Маркавец. Тады, у гады чарнобыльскай барацьбы, фронтаўцы разумелі і ведалі, за што і супраць чаго яны змагаліся ў той час, і потым (такая ёсьць праўда) усе як адзін сталі ахвярамі атамнай драмы. А гэта эліта нацыі.
Спачуваю краіне, спачуваю родным і блізкім мастака. Спачуваю ўсім.
Зянон Пазьняк
«Віктар Маркавец — мой першы настаўнік, чалавек, які ўвёў мяне ня толькі ў мастацкае жыцьцё, але і ў наша беларускае жыцьцё, прывёў да беларушчыны. І зараз, у зьвязку з такой трагічнай падзеяй, разумею, што гэты чалавек вельмі істотна паўплываў на маё жыцьцё. Ён заўсёды прысутнічаў у маіх думках, у маім жыцьці. І цяпер мы зь сябрамі студэнцкімі ўзгадваем тыя часы, калі мы рабілі разам супольныя праекты, выставы нашых вядомых мастакоў Язэпа Драздовіча, Пётры Сергіевіча, выставу, прысьвечаную Міколу Гусоўскаму. Віктар Пятровіч быў душой нашай суполкі».
«Для мяне без перабольшаньня гэта такая ж страта, як страта бліжэйшага родзіча. Ён мне быў літаральна як брат. Малодшым, праўда, братам. Калі аб нечым прасіў, ён заўсёды дапамагаў. І калі нават не прасіў — дапамагаў. Мы былі аднадумцамі. З каманды „Паддашка“, вядомага асяродка, адкуль выйшлі такія дзеячы беларускага мастацтва, культуры, літаратуры як Зянон Пазьняк, Аляксей Марачкін, як Слава Дубінка. Страта гэта незваротная і незапаўняльная. Гэтую нішу ніхто заняць ня зможа. Дый ня трэба, каб хтосьці спрабаваў заняць», — сказаў у інтэрвію Радыё Свабода мастак Уладзімер Крукоўскі.

Зянон Пазьняк. У памяць Віктара Маркаўца

Генадзь Мацур: «Віктар Маркавец прывёў мяне да беларушчыны»
«Віктар Маркавец — мой першы настаўнік, чалавек, які ўвёў мяне ня толькі ў мастацкае жыцьцё, але і ў наша беларускае жыцьцё, прывёў да беларушчыны. І зараз, у зьвязку з такой трагічнай падзеяй, разумею, што гэты чалавек вельмі істотна паўплываў на маё жыцьцё. Ён заўсёды прысутнічаў у маіх думках, у маім жыцьці. І цяпер мы зь сябрамі студэнцкімі ўзгадваем тыя часы, калі мы рабілі разам супольныя праекты, выставы нашых вядомых мастакоў Язэпа Драздовіча, Пётры Сергіевіча, выставу, прысьвечаную Міколу Гусоўскаму. Віктар Пятровіч быў душой нашай суполкі».
Уладзімер Крукоўскі: «Мы былі аднадумцамі з каманды «Паддашка»