Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: Чакаць Баўмгертнэра каля турмы бессэнсоўна


Ўладзіслаў Баўмгертнэр
Ўладзіслаў Баўмгертнэр

«Мы яшчэ ня маем зьвестак пра тое, што ў расейскую пракуратуру перададзеныя дакуманты пра справе Ўладзіслава Баўмгертнэра», — паведамілі Радыё Свабода беларускі адвакат Дзьмітры Гарачка і расейскі адвакат Аляксей Басыстаў.

«Калі гэта сапраўды праўда і справа будзе перададзеная ў Расейскую Федэрацыю, то, па-першае, расьследаваньне мусіць весьціся ў адпаведнасьці з расейскім заканадаўствам», — тлумачыць Басыстаў. — «Па-другое, Баўмгертнэра ў тым жа працэсуальным статусе арыштаванага могуць даставіць на тэрыторыю Расеі для правядзеньня сьледчых дзеяньняў. Але пакуль што рана пра гэта казаць, у мяне дадзеных пра тое, што расейскія сьледчыя органы атрымалі матэрыялы зь Беларусі, няма».

«Пакуль што гэта ўсё на ўзроўні газетных чутак», — дадае Дзьмітры Гарачка. — «Але, канечне, калі яго будуць пераводзіць з СІЗА КДБ, нам мусяць паведаміць».

«На вуліцу яго ў Менску ня выпусьцяць, не чакайце», — кажа Аляксей Басыстаў. — «Такога падарунку ніхто ня зробіць. Максымум — у Расеі змогуць выпусьціць».

«Мы гэтую справу не камэнтуем», — паведмілі Радыё Свабода ў прэсавай службе Генэральнай пракуратуры Расеі.

16 верасьня стала вядома, што генэральнага дырэктара «Ўралкалія» Уладзіслава Баўмгертнэра, могуць выдаць Расеі. Гэта стала магчыма пасьля таго, як беларускі бок прыняў рашэньне вылучыць матэрыялы адносна расейскіх грамадзян, якія праходзяць па «калійнай справе», у асобную вытворчасьць і перадаць іх у Генпракуратуру Расеі.

Уладзіслава Баўмгертнэра затрымалі 26 жніўня па вяртаньні ў Маскву пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясьніковічам. Сьледчы камітэт РБ абвінавачвае гендырэктара «Ўралкалію» у злоўжываньні ўладай і нанясеньні шкоды Беларуськалію і БКК у памеры 100 млн даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG