Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Сьледчага камітэту Павал Траулька:
«Атрыманыя новыя доказы супрацьпраўнай дзейнасьці фігурантаў крымінальнай справы, у тым ліку зь ліку грамадзян Беларусі», — цытуе Траульку РІА «Новости».
Апрача таго ён паведаміў, што Сьледчы камітэт накіраваў расейскім калегам запытаныя імі матэрыялы крымінальнай справы Ўладзіслава Баўмгертнэра:
«Мы атрымалі зварот ад Сьледчага камітэту Расейскай Фэдэрацыі аб прадстаўленьні інфармацыі па гэтай крымінальнай справе. Ад Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь у адрас ініцыятара запыту накіравана інфармацыя па гэтай справе, якая мелася ў нас на момант завядзеньня справы».
26 жніўня 2013 гендырэктар і сябра рады дырэктараў ААТ «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы ў Менску ў межах сьледчых захадаў, якія праводзяцца ўладамі Беларусі. Шэраг асобаў з кіраўніцтва кампаніі абвешчаныя ў міжнародны вышук, у тым ліку адзін з акцыянэраў «Уралкалія» і сябра расейскага Савету Фэдэрацыі Сулейман Керымаў. «Уралкалій» абвяргае заявы пра неправамерныя дзеяньні з боку Баўмгертнэра або мэнэджмэнту кампаніі.