Падрабязнасьці гэтай тэлефоннай гутаркі Свабодзе распавяла Людміла Класкоўская. Яна па-ранейшаму перакананая, што суд вельмі жорстка пакараў яе дачку, не ўлічыў акалічнасьцяў, якія зьмякчаюць яе віну.
Вольга Класкоўская паведаміла маці, што на самім агучваньні выраку яе не было, яна даведалася пра рашэньне суду толькі праз адваката. Вольга будзе абскарджваць гэты вырак у апэляцыйным парадку, кажа яе маці:
«Тое, што яна не была раней судзімая, што ў яе двое дзяцей і што ў яе працяглая дэпрэсія, — гэта паводле швэдзкага закону павінна быць улічана. Але гэтага не ўлічылі і далі ёй максымальны тэрмін. Нават швэды, якія сядзяць зь ёю ў СІЗА, назвалі гэта „прававым бязьмежжам“. Галоўнае, што ўся гэтая справа пабудаваная на словах мужа Вольгі.
Зараз Вольга хоча памяняць адваката, бо калі адвакат на самым пачатку кажа, што будзе вялікі тэрмін, і не спрабуе змагацца, то гэта не адвакат. Мы выйшлі на іншага адваката, Томаса Нільсана, які вёў падобную справу, датычную швэдкі, якую апраўдаў апэляцыйны суд.
Другое пытаньне, вельмі важнае на сёньняшні дзень, — гэта пытаньне экстрадыцыі. Яна мае намер зьвярнуцца да швэдзкіх і беларускіх уладаў наконт яе экстрадыцыі ў Беларусь. Яна ўжо правяла перамовы з нашым консулам з Рыгі. Бо зразумела, што 8 гадоў там знаходзіцца будзе цяжка. Тут у яе бацькі, дом, непаўналетняя дачка Міраслава».
Людміла Класкоўская кажа, што сама яна таксама будзе зьвяртацца да беларускіх уладаў, каб дапамаглі з экстрадыцыяй Вольгі.
Тым часам ніякай інфармацыі пра другое сваё дзіця — сына Адэма, якому год — Вольга ня мае. Не дапамог нават зварот швэдзкага амбудсмэна да сацыяльных службаў, каб Вользе далі зь ім убачыцца.
Паводле Людмілы Класкоўскай, размова з Вольгай доўжылася 10 хвілін замест 4 дазволеных. Ахоўнікі і адміністрацыя ў турме вельмі спагадліва паставілася да яе дачкі.
Людміла Класкоўская кажа, што званок дачкі яе супакоіў:
«Яна сказала мне ўзяць сябе ў рукі і дзейнічаць так, як трэба дзеля дабра яе дзяцей і яе самой. Яна невінаватая. Яна і год не павінна там сядзець».