Парфянкову прад’яўленае абвінавачваньне па артыкуле 421 Крымінальнага кодэксу (невыкананьне патрабаваньняў прэвэнтыўнага нагляду). Пра гэта яго 12 ліпеня праінфармаваў сьледчы Першамайскага РУУС Менску, які вядзе гэтую справу.
У канцы чэрвеня Парфянкова выклікалі ў Першамайскі РУУС, дзе паведамілі, што супраць яго распачата чарговая — трэцяя па ліку — крымінальная справа за парушэньне патрабаваньняў прэвэнтыўнага нагляду. У размове са сьледчым ён заўважыў, што паводле закону для распачынаньня крымінальнай справы неабходна мець тры парушэньні, а ў яго толькі два.
Адказваючы на пытаньне Свабоды, ці ня лічыць ён, што адпаведныя органы праяўляюць да яго занадта вялікую ўвагу, Парфянкоў сказаў:
«Мне мой інспэктар некалькі разоў казаў, што на кожнай плянэрцы ягоны начальнік у яго пытаецца: „Ну, як там твой палітычны?“ Ну, а тое, што завялі справу — я гатовы да гэтага, ня першы раз. Таму ніякага страху перад імі няма. Як мне кажа сьледчы, два парушэньні — гэта ўжо сыстэма. Таму яны вырашылі, што трэба мяне зноў ізаляваць ад грамадзтва. Мяне сапраўды правяраюць даволі часта. Маглі прыйсьці і раз на тыдзень, а маглі і некалькі разоў на дзень. Прыходзілі і ўчастковы, і АМАПаўцы».
У панядзелак, 15 ліпеня, Парфянкоў мусіць зьявіцца ў РУУС для азнаямленьня са справай, якая потым будзе перададзена ў суд. Пасьля судовага паседжаньня, якое, як чакаецца, адбудзецца прыкладна празь месяц, будзе пададзена касацыйная скарга.
Парфянкову пагражае арышт на паўгода ці пазбаўленьне волі да аднаго году.
Васіль Парфянкоў быў першым асуджаным па «справе 19 сьнежня»: 17 лютага 2011 году Фрунзенскі суд Менску асудзіў Васіля на 4 гады калёніі строгага рэжыму. Адбываў пакараньне ў аршанскай калёніі. З 17 да 27 ліпеня быў у штрафным ізалятары «за парушэньне формы вопраткі». 11 жніўня 2011 году памілаваны Лукашэнкам і вызвалены.
Прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэньні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў устаноўлены за ім 5 студзеня 2012 году. Падставай для гэтага стаў ўдзел Парфянкова ў грамадзка-палітычным жыцьці.