Васіль апавёў карэспандэнту Свабоды, што 27 чэрвеня, калі ён прыехаў на чарговае адзначэньне ў пастарунак, інспэктар сказаў 28 чэрвеня прыйсьці да сьледчага.
«Са сьледчым мы доўга не размаўлялі, бо не было адваката. Я сказаў, што без адваката ніякіх паказаньняў даваць ня буду. Ён папярэдзіў, маўляў, май на ўвазе, што заведзена справа. Сьледчы сказаў, што пакуль я магу быць вольным. Сказаў, што, магчыма, будзе выклікаць на наступным тыдні. Сказаў, што яшчэ будзе апытваць маіх бацькоў».
Васіль Парфянкоў быў зьдзіўлены, што супраць яго зноў пачалі крымінальны перасьлед:
«На гэты момант у мяне толькі два парушэньні, а звычайна для пачатку крымінальнай справы трэба тры парушэньні. Сьледчы кажа, што два парушэньні — гэта ўжо сыстэма. І нібыта інспэктар убачыў у гэтым падставы для таго, каб пачаць справу».
Васіль расказаў пра свае парушэньні: адзін раз ён выйшаў у краму, а другі — крыху спазьніўся дадому. А менавіта ў гэты момант прыходзілі міліцыянты.
«У выніку я ня быў дома пасьля 20 гадзінаў, хаця павінен быў. Мне неаднаразова казаў мой участковы інспэктар, што кожную раніцу на плянёрцы пытаюцца, як там той палітычны. Відаць, я ім не патрэбны на волі, хаця ніякіх крымінальных праблем я ім не ствараю. Ня ведаю, чаму яны за мяне так узяліся», — сказаў Васіль.
У траўні гэтага году Першамайскі суд Менску пакараў Васіля Парфянкова штрафам у 3 мільёны рублёў за парушэньне прафіляктычнага нагляду, які быў усталяваны за былым палітвязьнем пасьля адбыцьця паўгода арышту ў Баранавіцкім арыштным доме. Судзьдзя Юры Гарбатоўскі, які й раней судзіў Васіля Парфянкова, прызнаў, што 11 траўня той парушыў умовы прафіляктычнага нагляду, бо ў вечаровы час яго не было дома.
У канцы чэрвеня ў былога палітвязьня павінен быў скончыцца тэрмін прафіляктычнага нагляду.

Відаць, я ім не патрэбны на волі, хаця ніякіх крымінальных праблем я ім не ствараю