12 чэрвеня кіраўнік рады менскага аддзяленьня міжнароднага таварыства «Мэмарыял» (Расея) Уладзімер Раманоўскі і актывістка кампаніі «За захаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька сустрэліся з кіраўніцтвам адміністрацыі Менскага раёну. Раней абаронцы Курапатаў атрымалі ад раённых уладаў станоўчы адказ у пытаньні стварэньня грамадзкай рады па добраўпарадкаваньні народнага мэмарыялу.
У працоўную групу, паводле Раманоўскага, увойдуць найперш спэцыялісты, у тым ліку па лясной гаспадарцы, адміністрацыяў Менскай вобласьці, Менскага раёну і Бараўлянскага сельсавету, а таксама сам Раманоўскі і Шапуцька ад грамадзкасьці і, магчыма, прадстаўнік Міністэрства культуры.
На сустрэчы з раённай адміністрацыяй грамадзкія актывісты абмеркавалі пытаньні фінансавых, тэхнічных і працоўных рэсурсаў, неабходных для добраўпарадкаваньня тэрыторыі.
«Ёсьць сумневы, што аб’ём працы па сілах раённым уладам, бо ў іх досыць абмежаваны бюджэт і рэсурсы», — растлумачыў Раманоўскі.
Бакі заплянавалі на наступным тыдні ацаніць усе будучыя выдаткі і зьвярнуцца ў Мінкультуры, магчыма, у Савет міністраў, каб адшукаць неабходныя для працы сродкі.
Паводле Раманоўскага, працоўная група будзе адказваць выключна за тое, каб ачысьціць тэрыторыю, якая цяпер у непрывабным стане, і надаць ёй паркавы выгляд.
Абаронцы Курапатаў правялі талаку з 25 траўня па 1 чэрвеня. Яе другі этап, прымеркаваны да Міжнароднага дня памяці ахвяр таталітарных рэпрэсій (23 жніўня), адбудзецца 15–22 жніўня. Завяршальны этап пройдзе 21–28 кастрычніка і будзе прысьвечаны Дню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі (29 кастрычніка), паведамляе БелаПАН.