Аўтар сабраў матэрыял у тэматычныя разьдзелы: артаэпія, будова фразы, будова слова, формы слова, націск, выбар слова, выразы, фраземы, прыказкі.
Сёньня мы друкуем тры прыклады з розных разьдзелаў.
Заяўку на кнігу можна прысылаць ужо зараз. Прысылайце заяўку на адрас паштовая скрынка 111 Менск 5, індэкс 220005 электронны адрас — svaboda@rferl.org.
Адрэса ці адрас?
У беларускім маўленьні апошніх двух дзесяцігодзьдзяў паралельна з назоўнікам мужчынскага роду адрас ужываецца форма жаночага роду адрэса. Пры гэтым хто-ніхто з маладзейшых карыстальнікаў літаратурнае мовы мяркуе, што якраз-такі адрэса — адметная беларуская форма. У якой ступені гэтае меркаваньне апраўданае?
Пачнем з таго, што разьбіраны тут назоўнік — францускага паходжаньня. У францускай мове слова adresse — жаночага роду. У форме менавіта жаночага роду гэты назоўнік часта замацоўваўся ў тых мовах, куды ён прыходзіў беспасярэдне з францускай.
У беларускай літаратурнай мове новага часу агульнаўжывальнаю стала мужчынскародавая форма адрас. Слова адрас прыйшло да нас, хутчэй за ўсё, з польскай мовы, дзе раней аформілася як назоўнік мужчынскага роду. Зьвярну ўвагу, што ўсе нарматыўныя беларускія слоўнікі XX ст. фіксуюць форму мужчынскага роду адрас. Адносна нядаўняе зьяўленьне ў беларускім маўленьні формы адрэса на месцы традыцыйнага адрас ня зьвязана наўпрост з жаночым родам францускага назоўніка adresse. Прычына іншая — на беларускі грунт была перанесеная ўкраінская форма адреса: нехта «падгледзеў» адресу ў украінскай літаратурнай мове, выкарыстаў на пісьме, а далей ужо гэтую форму пачалі ўжываць, трактуючы як «сапраўдную беларускую» на фоне расійскага назоўніка адрес.
Але ж, як бачым, нічога выключна беларускага ў форме адрэса няма. Думаю, варта нам, выбіраючы паміж адрэсаю і адрасам, ісьці за літаратурнай традыцыяй — карыстацца формаю мужчынскага роду адрас.
Месны склон: у руках, на нагах
Калі-нікалі ў сучаснай мове здараюцца формы тыпу ў рукох, на нагох — назоўнікі жаночага роду на -а (рука, нага) ужываюць з націскным канчаткам -ох. Пачуць гэтыя формы можна ад людзей, якія стараюцца культываваць у сваёй мове беларускія граматычныя асаблівасьці, рэпрэсаваныя савецкай моўнай рэформаю 1933-га. Тады зь літаратурнага ўжытку было загадана «выключыць» і формы меснага склону на -ох (-ёх): у лясох, на палёх, на плячох і г. д.
Такія формы — зусім ня «вузкарэгіянальныя», як пра іх часам пісалі савецкія лінгвісты. «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» засьведчыў пашыранасьць формаў на -ох (-ёх) у цэнтральных і паўднёва-заходніх беларускіх гаворках. Аднак жа і ў тых гаворках, і ў дарэформавым стандарце літаратурнай мовы формаў накшталт у рукох няма. Рэч у тым, што націскны канчатак -ох (-ёх) у месным склоне множнага ліку не ўнівэрсальны. Яго ня маюць назоўнікі жаночага роду на -а (-я) — у памянёнай форме яны заўсёды выступаюць з канчаткам -ах (-ях) — па-беларуску толькі ў руках і на нагах.
Няцяжка зразумець жаданьне часткі карыстальнікаў літаратурнай мовы ўсё ж такі ахаваць ад забыцьця адметныя формы на -ох (-ёх) назоўнікаў мужчынскага і ніякага родаў, а таксама множналікавых назоўнікаў: у садох, на палёх, на плячох, у дзьвярох. Запомнем толькі пры гэтым, што словы жаночага роду на -а (-я) у месным склоне множнага ліку маюць іншую форму: трымалі ў руках, стаялі на нагах.
У Беларусі — на Беларусі
Жывем у Беларусі або на Беларусі — якой канструкцыі аддаваць перавагу? Увогуле, ці раўнапраўныя і раўназначныя пры называньні месца канструкцыі з прыназоўнікамі у і на?
У маўленчай практыцы форма ў Беларусі відавочна дамінуе — выразна сьведчыць пра гэта сярод іншага фіксацыя памянёных спалучэньняў у інтэрнэце. Пры гэтым частка карыстальнікаў мовы пасьлядоўна выбірае канструкцыю з словам на, уважаючы яе за больш адметную беларускую. Ці не ігнаруюцца пры такой ацэнцы першасныя сэнсавыя адценьні формы на Беларусі?
Выбіраючы зь дзьвюх канструкцыяў, трэба ўлічваць, што прыназоўнік на рэгулярна выкарыстоўваўся і выкарыстоўваецца ў нашай мове пры называньні тэрыторыяў, мясцовасьцяў, якія ня маюць, як правіла, статусу самастойнага дзяржаўнага ўтварэньня: на Случчыне, на Палесьсі, на Каўказе. Спалучэньні з на ўжываем таксама пры назовах астравоў і паўастравоў (якія могуць мець асобны дзяржаўны статус): на Кіпры, на Кубе, на Алясцы. Але наўрад ці хто скажа сёньня: на Нямеччыне або на Літве. Нямеччына і Літва — дзяржавы, а пры назовах дзяржаваў заўсёды заканамерны прыназоўнік у: былі ў Нямеччыне, у Літве.
Беларусь — ня востраў, ня проста тэрыторыя, а самастойная дзяржава. У канструкцыі з прыназоўнікам на — на Беларусі — толькі абазначана месца, тэрыторыя. Спалучэньне ж у Беларусі падкрэсьлівае статус Беларусі як краіны. Маючы на выбар дзьве паралельныя канструкцыі, памятайма пра тыя сэнсавыя адценьні, якія нясе кожная зь іх.

БУДОВА СЛОВА

ФОРМЫ СЛОВА

БУДОВА ФРАЗЫ