Колішні жылы будынак дамініканскага кляштара ня быў унесены ў сьпіс помнікаў архітэктуры, якія ахоўваюцца дзяржавай. Тым ня менш ён уваходзіў у адзіны кляштарны комплекс з касьцёлам дамініканаў, помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэньня. У лісьце за подпісам старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Цярэнцьева напісана, што «гэтая пабудова страціла архітэктурныя асаблівасьці падчас пажараў, перабудоў і нямэтавага выкарыстаньня».
Спадар Аўтухоў зьвярнуўся да старшыні аблвыканкаму пасьля таго, як будынак — маёмасьць сельгаспрадпрыемства «Смаляны» — пачалі зносіць без усякіх папярэдніх дасьледаваньняў. Рэшткі гмаху зьбіраліся ўкінуць у два катлаваны, вырытыя каля касьцёла XVIII стагодзьдзя таксама без дазволу навукоўцаў. Дзякуючы пратэстам краязнаўцаў і грамадзкіх актывістаў зьнішчэньне будынка ў першы ж дзень было спыненае, але яго пасьпелі зруйнаваць ці не на 80%.
І толькі потым, калі прыехалі археолягі і адказныя асобы з Аршанскага райвыканкаму, высьветлілася, што вакол касьцёла, даўно прызнанага помнікам архітэктуры, не была зацьверджана ахоўная зона. І адмыслоўцам, якія ўбачылі ўжо толькі парэшткі гістарычнага кляштарнага будынка, давялося канстатаваць, што «культурны пляст і археалягічныя знаходкі ня выяўленыя. У падмурку зафіксаваныя адзінкавыя экзэмпляры цэглы, якія могуць датавацца XVIII стагодзьдзем».
На думку Леаніда Аўтухова, выпадак бескантрольнага руйнаваньня гістарычнага будынка абуральны, тым болей у Смалянах — мястэчку, дзе захавалася некалькі помнікаў архітэктуры, якія маглі б прывабіць у гэтыя мясьціны багата турыстаў. Таму да старшыні Віцебскага аблвыканкаму ён зьвяртаўся з прапановамі неадкладна правесьці археалягічныя дасьледаваньні комплексу дамініканскага кляштара, прыняць праграму па ахове і рэстаўрацыі ўсіх помнікаў, што знаходзяцца ў Смалянах, распрацаваць паўнавартасную праграму па стварэньні ў Смалянах турыстычна-экскурсійнага цэнтру.
Толькі першая прапанова была выканана, і тое пад ціскам грамадзкасьці, якая патрабавала таго ж самага: адмыслоўцы Акадэміі навук насамрэч прыяжджалі ў Смаляны да парэшткаў кляштарнага будынка. Але наўрад ці гэта можна лічыць паўнавартасным археалягічным дасьледаваньнем, на якім настойвае актывіст.
Астатнія ініцыятывы былі праігнараваныя. У адказе з аблвыканкаму гаворыцца, што «г.п. Смаляны ўваходзіць у склад Аршанска-Копыскай культурна-турыстычнай зоны з цэнтрам у г. Воршы» і што ў 2011 годзе была зацьверджаная праграма па захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны Аршанскага раёну на 2011–2015 гады«.
У гэтай праграме ёсьць пункт «Выяўленьне матэрыяльных аб’ектаў, якія могуць уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасьць», але ў Смалянах яго праігнаравалі, палічыўшы кляштарны будынак «некаштоўным», і нават не пракансультаваўшыся з навукоўцамі. Гаворыцца ў праграме і пра іншыя смалянскія архітэктурныя помнікі — пра неабходнасьць правядзеньня «супроцьаварыйных работ» на парэштках былога дамініканскага касьцёлу, былой Сьвята-Аляксееўскай царквы і замка «Белы Ковель». І ўсё гэта — за сродкі ўласьнікаў. Дзяржава гатовая спрычыніцца хіба толькі да захаваньня апошняга са згаданых аб’ектаў: «руіны замка „Белы Ковель“ уключаныя ў дзяржпраграму „Замкі Беларусі“», — напісаў намесьнік старшыні аблвыканкаму ў адказ на зварот Леаніда Аўтухова. Але сродкі выдзеляць не на аднаўленьне славутага помніка архітэктуры, а толькі на кансэрвацыю ягоных парэшткаў.