Сьмерць 23-гадовай Дамінікі (Эльміры) Левандоўскай узрушыла нашых чытачоў. Дзяўчына дапамагала тым, каго незаконна садзілі на суткі пасьля Плошчы-2010 і маўклівых акцый. А сама памерла ад раку зусім маладой.
Яе сябры Клёк, Тацяна Быкоўская, Дзьмітры Заплешнікаў разам з маці Дамінікі Надзеяй Васільеўнай і яе сястрой Тацянай пішуць ёй вянок памяці.
Аднойчы, у 1989 годзе, над Зямлёю пралятаў карабель з плянэты Ніколінякрыўдзідзяцей — але ўпаў, разьбіўся і выжыла адно толькі дзіця.
Дзіця зь імем Левандоўская Эльміра Вячаславаўна нарадзілася 22 жніўня 1989 г. а 1:18 ночы ў Гарадзенскай вобласьці, г. Ліда: прыгожая дзеўчынка зь ямінкамі на шчочках (кажуць, «анёл пацалаваў»).
Не па гадох разумнае, дзіця расло ў сям’і з маці і старэйшаю сястрой, у дзіцячы садок не хадзіла. У 1992 г. пераехалі ў г. Узду, дзе пачалася школа.
Дзіця было рухавым, самастойным даверлівым, добрым, гарэзлівым, вельмі ўпартым у дасягненьні мэты. І калі, картавячы, задзіралася з настаўніцаю ў школе, настойвала на сваім — нават тады гэта заставалася вясёлаю гульнёю, а ня злымі дарослымі разборкамі. У чатыры гады ведала літары, умела лічыць, складаць, адымаць, чытаць вершы, пісаць многія літары.
Ва Ўзьдзе — гаспадарка: сьвіньні, трусы, сабакі, каты. Аднойчы зь яйка вылупілася зусім дохленькае качаня, і дзіця, якое вельмі любіла жывёлак, узялося яго гадаваць: забрала ложак, коўдру, падушачку ад лялькі — вельмі стараліся выхадзіць качаня. Не атрымалася.
Старэйшая сястрычка шыла для дзіцяці нагавічкі — крывавата, але малодшае насіла — магчыма, каб парадаваць.
«Можа, гэты чалавек парадуецца!» — адзін з галоўных стымулаў для дзіцяці.
Вельмі моцна дзіця любіла сваю бабулю Надзею Васільеўну, якая распавядала яму казкі (большасьць — па-беларуску), чытала. Яны хадзілі разам у лес, на рэчку. Усё жыцьцё дзіця любіла родны край, прыроду, жывёл.
Першы клас — 1996 г. (СШ № 2, г. Узда). Пашанцавала і зь першай настаўніцай (Ганна Канстанцінаўна). Яна заўважыла ў гэтым далікатным і трохі сарамлівым дзіцяці Чалавека, які ня здольны да здрады. Настаўніца і дагэтуль называе сваю навучэнку «Анёл наш зямны»... Навучалася дзіця добра, вырасла і стала вельмі нецярплівым ў дачыненьні да несумленных людзей: заўсёды ўсё скажа ў вочы, а не за сьпінай, і ня толькі аднаклясьнікам, але і настаўнікам. Спрачалася, калі бачыла несправядлівасьць (гэтага ў школе, вядома, ня любяць).
Ці то падчас прызямленьня яго зачапіла аскепкам, ці то ад таго, што ў нашым сьвеце занадта шмат зла і ўсялякае шкоднае дрэні ў паветры, але неўзабаве — у 2002 годзе — у яго выявілі карбункул (рак) печані. Абсьледаваньні, лекаваньне... але дзіця нікому ня скардзіцца, стараецца як мага болей зрабіць для родных, сяброў, для дзяцей, якім трэба дапамога.
Не па-тутэйшаму моцнае, дзіця працягвала жыць — і жыць так, быццам у кожную наступную сэкунду можа здарыцца выбух — і сьвету ня стане. Жыць так, што ўбачыш яго і скажаш: «Я ня ведаў жыцьця!»
Хадзіць па парэнчах маста з заплюшчанымі вачыма (спачатку са страхоўкаю, бо разумнае ж!); самастойна з адным заплечнікам аўтаспынам паехаць на мора, жыць там два тыдні, а ў адказ на перасьцярогі наконт небясьпек у дарозе фыркаць і расказваць, якія цудоўныя людзі вакол: падвязуць ды яшчэ і пачастуюць!
Дзіця — вэгетарыянец, — і гэта ня той выпадак, калі проста «жывёлак шкада»: ён можа абгрунтаваць вам кожны пункт свайго харчаваньня, расказаць на хіміка-біялягічным узроўні, што з чым есьці можна, што — ня варта, а што ўвогуле шкодна ўжываць.
Дзіця, ад якога немагчыма адвесьці позірк: падсьвядома ня можаш паверыць, што такое бывае ў гэтым сьвеце, і вочы яшчэ і яшчэ раз зыркаюць на гэты цуд.
Калі дзіця лаецца або сварыцца, гэта выглядае так, быццам чхае анёлак. Калі праходзіцца кемлівым розумам і вострым языком па вашых забабонах — у некаторых нестае іншых довадаў, апроч фізычных (аднойчы нейкі «фа» так ледзь не забіў дзіця: хацеў трапіць у твар, а ў выніку трапіў у жывот — якраз у печань).
Дзіця, якое любіць увесь сьвет, і таму — у першую чаргу альтруіст. Жаданьне рабіць нешта дзеля іншых і разам зь іншымі, дзеля ўсяго сьвету, уменьне любіць — такія натуральныя, прыроджаныя, што сама прырода сарамліва апускае вочы.
Хіпі? Так, дзіця сонца і ветру, мора, аблокаў і вясёлкі, веснавы ветрык — маленькі магутны ветрык, які можа пракарміць ня толькі сябе, але й тых, хто побач.
І — ні кроплі інфантыльнасьці. Адказнае — звышадказнае! — дзіця, самастойнае і звышсамастойнае, але занадта любіць людзей, каб рабіць ім балюча.
Ня любіць, каб яго шкадавалі. Таму — мала хто ведаў, у якім стане арганізм дзіцяці. Бо актыўнае шкадаваньне прыносіць шкоду.
Дзіця хацела пайсьці на мэдыцынскі факультэт, але родныя пераканалі адмовіцца (вялікія нагрузкі на крохкі арганізм) — таму на хімічным факультэце БДУ ў 2007 г. зьявілася сваё маленькае звышактыўнае калючае сонца, якое пачало добрасумленна і старанна навучацца на эколяга — хаця ў Беларусі сапраўднаму, упартаму і апантанаму эколягу амаль няма месца. Але гэта не перашкаджала дасьледаваць, вывучаць і выкрываць экалягічныя праблемы, а таксама адначасова ўдасканальваць сваё кухарскае майстэрства (у тым ліку з дапамогаю ведаў хіміі) і абараняць сваім невялічкім целам гэты сьвет ад рознага паскудзтва. І ў той самы час — дапамагае дзеткам з анкалягічнага цэнтру, дзецям-сіратам, дзецям, якім трэба дапамога ў лекаваньні.
Дзіця вельмі любіла жыцьцё — і ненавідзела несправядлівасьць, бардак у краіне і грамадзтве.
Палітыка — брудная справа? Гэта залежыць ад чысьціні вас саміх. Дзіця бачыла хваробы і там, дзе адны людзі маюць уладу над іншымі — і бараніла тых, на каго нападаюць, да каго ставяцца несправядліва. І не запэцкалася. Вы бачылі, як мужыкі адводзяць вочы, калі некага цягнуць у аўтазак? Дзіця да разьбітых у кроў каленак адбівала «сваіх» ад нацкаваных людзей з дручкамі.
Таму — і акцыі маўклівага пратэсту, і Плошча, і дняваньне ля Акрэсьціна, каб дапамагчы і перадаць «арыштантам» патрэбнае (а часта і проста вясёлае, забаўнае, каб не сумавалі), і Новы год пад вокнамі на Акрэсьціна з запаленымі агеньчыкамі.
«Дапамагаць іншым» — гэта не вырашэньне, гэта, прабачце за патас, спосаб жыць — жыць так, быццам ты ў гэтым сьвеце ненадоўга — выходзіш з дому, бачыш раскіданы мурашнік, дапамагаеш мурашам і ідзеш далей. І ня важна, што для мурашоў ты нараджаесься і паміраеш. У гэтым сьвеце-мурашніку дзейнічаць інакш дзіця ня ўмела. Проста таму, што разважае на іншым узроўні.
Размаўляць па-беларуску ў Беларусі — значыць не засьмечваць культурную прастору, паводзіць сябе экалягічна. Відавочнае вырашэньне для дзіцяці, якое пра гэта задумалася.
Спрабавалі дамагчыся перасадкі печані за мяжой, але ў нашай краіне просты сьмяротны гэтага зрабіць ня мог... Гэтае дзіця нельга не любіць, яно — як Сонейка ў нашым сьвеце зла і несумленнасьці. Шмат хто карыстаўся дабрынёй, і гэта крыўдзіла дзіця, але яно ўсё пакідала ў сабе: ніколі і нікому ніякіх папрокаў.
У пэўны час нэрвовае навучаньне на хімфаку прымусіла ўзяць акадэмічны «адпачынак». Адпачынак? Ха!
Дзіця, якое страшэнна любіць гатаваць — іншым. Само яно часам харчуецца, як птушанятка: сядзіць побач з вамі і адкалупвае ў вас кавалачкі ежы — кажа, так нашмат смачней. І, безумоўна, мае рацыю.
Такога кухара — без папярэдняе прафэсійнае адукацыі, бяз «сувязяў» узялі спачатку ў адну рэстарацыю, уразіліся (а які б твар быў у вас, каб вы даведаліся, што вось гэтую шыкоўную мясную страву гатаваў вэгетарыянец, які ні кропелькі вашае мярцьвечыны не пакаштаваў?), заўважылі і адразу ж прапанавалі кухарыць у іншым месцы — дзе і вальней, і зручней. Але маленькі кухар настолькі любіць гатаваць, што працуе адразу ў двух месцах.
Вядома, дзіця стамлялася: «стомлены але шчасьлівы».
І аднойчы, стомленае, захварэла — у кастрычніку 2012 г.: кашаль, боль у лёгкіх, — доўга не хацела лекавацца. Лекары пачынаюць думаць то на адно, то на другое (анкалягічны пацыент з кашлем: бактэрыі ці мэтастазы?), лекуюць адно, лекуюць другое, апэрацыя, перакідваюць зь лякарні ў лякарню, нарэшце — хіміятэрапія: адна, другая... сёмая. Дзіця кажа, што ня ўмеюць у Беларусі гэта рабіць (і такі сапраўды — ня ўмеюць), што ад хіміі толькі горш, але калі ў яго пытаюцца, што ж тады рабіць, адказвае: «Нічога ня трэба, я стаміўся». Павялічваецца доза абязбольваньня («плястыр», «Кетаралак»): боль моцны і няспынны.
Дзіцяці было вельмі цяжка, але яно змагалася, не здавалася, падтрымлівала іншых. Страшнае, што многія дзіця кінулі, пакінулі адно — і гэта для яго было невыносна, не было падтрымкі ў барацьбе за жыцьцё. Маці было вельмі балюча за яе і крыўдна, бо яна ведала, колькі дзіця дапамагала людзям — і маральна, і матэрыяльна.
Дзіця настолькі ня скардзілася, што завітаць да яго ў лякарню пабачыць — яшчэ тая задача: вельмі ж яно ня любіць, калі яго бачаць у бездапаможным або слабым стане. Таму сапраўдны стан ведалі зусім няшмат людзей.
Змагаліся доўга і пакутліва. Страшна было глядзець на гэтыя пакуты і боль. Лекары казалі: «Які моцны ЧАЛАВЕК, як яна змагаецца, ня кожны дарослы гэта вытрымае». Дзіця казала, што ня трэба такога лекаваньня, але — лекавалі, і павольна забівалі.
23-га сьнежня дзіця піша: «Тата, забяры мяне да сябе». Абураецца: як можна паміраць, калі такая цьвёрдая зямля? Людзям жа будзе цяжка выкопваць магілу.
Вясна. Дзіця ў рэанімацыі, з кіслароднай трубачкай у носе. Афіцыйная мэдыцына — абязбольвае, а па-за ёю шукаюцца і знаходзяцца травяныя зборы, якія ў першы ж тыдзень пачынаюць дапамагаць.
Пятніца, дзіця вясёлае, балбоча. Сьпіць. І ўночы. У рэанімацыі. Алькаголік — з тых, каго ў рэанімацыі гораду Ўзда вяртаюць да «жыцьця», — крычыць праз шкло так, што дзіця прачынаецца ў халодным поце, і ад гэтага часу — яшчэ суткі з паловаю — яму робіцца толькі горш, і ў нядзелю, 26 траўня, а 15:01, з намі застаецца толькі маленькае цела.
Цела дзіцяці, якому хацелася пяшчоты, любові, увагі, клопату.
Дзіця ў апошнія хвіліны казала, што пакінула запіску, але гэтую запіску дагэтуль нхіто нідзе ня можа знайсьці.