Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Вінаградава выпусьцілі з Акрэсьціна


Павал Вінаградаў, архіўнае фота
Павал Вінаградаў, архіўнае фота
А 17:30, як і плянавалася, Паўла Вінаградава выпусьцілі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на 1-м завулку Акрэсьціна, дзе ён адбываў пакараньне.

Сустракаць Вінаградава прыйшло два дзясяткі чалавек. Сярод іх Уладзімер Някляеў, Наста Палажанка, Марына Адамовіч, Валер Шчукін, Уладзімер Мацкевіч, Сяргей Марцалеў, Максім Вінярскі, Васіль Парфянкоў.

Сустракалі Паўла жонка Сьвятлана і бацька Юры. Сябры падрыхтавалі для Паўла цукеркі, піцу і сок.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў быў асуджаны на 12 сутак за акцыю салідарнасьці зь Міколам Статкевічам.

Перад арыштам Павал напісаў блог, у якім заклікаў да салідарнасьці.

24 красавіка Вінаградаву споўнілася 25 гадоў. Дзень народзінаў ён сустрэў за кратамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG