Актывіста «Маладога фронту» Ўладзя Яроменка зьмясьцілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна 24 красавіка. На волю ён мае выйсьці ў суботу, 9 траўня. Нявеста актывіста Валянціна Цюрава паведаміла, што ад былога Ўладзевага сукамэрніка мае пэўныя зьвесткі пра ўмовы яго ўтрыманьня:
«Што да ўмоваў, то камэра звычайная — „двушка“. Выдалі пасьцельныя прыналежнасьці, мыла. Але ў асноўным я ўсё яму сабрала і перадала, і кожны дзень яшчэ перадаю перадачы. У прыватнасьці, ён папрасіў кнігі. А яшчэ я заўважыла, што раней падчас перадач не патрабавалі пакідаць кантактныя тэлефоны. Я напісала, але гэта падазрона, бо раней такога не было».
4 траўня пасьля 12-суткавага арышту выйдзе на волю актывіст «Гавары праўду» Павал Вінаградаў. Паўла пакаралі за акцыю салідарнасьці з былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам, якога трымаюць у магілёўскай турме. З турмы на Акрэсьціна Павал Вінаградаў перадаў заклік да актывістаў і грамадзтва аднавіць акцыі салідарнасьці з тымі, хто ў няволі з палітычных матываў. А ці выяўляе хто салідарнасьць з самім Паўлам Вінаградавым, які ўжо шмат разоў трапляў на «суткі» за падтрымку іншых палітвязьняў? Жонка актывіста Сьвятлана згадала пра нядаўнія акцыі салідарнасьці зь яе мужам:
«У панядзелак нейкія невядомыя актывісты вывесілі расьцяжкі са словамі падтрымкі Паўла. Паводле крыніцаў, якія я бачыла, гэта былі расьцяжкі на праспэкце Дзяржынскага і каля Батанічнага саду ў Менску».
Павал Вінаградаў накіраваў з ізалятара скаргу на рашэньне аб сваім арышце, паведаміла Сьвятлана.
1 траўня з ізалятара пасьля 5 сутак арышту выйшаў актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Вячаслаў Дашкевіч. Ён кажа, што цяпер у сувязі з рамонтам старога будынка ізалятара вязьняў трымаюць у новым будынку, дзе ёсьць прахалодныя камэры, але ёсьць і сьпякотныя. Вячаслаў Дашкевіч, якому і раней даводзілася адбываць тэрмін на Акрэсьціна, назваў харчаваньне там «цярпімым». А вось што да мэдычнага абслугоўваньня, яно засталося, паводле Вячаслава Дашкевіча, дрэнным:
«Там у іх ад усяго тры віды таблетак: анальгін, но-шпа і чорны вугаль. Мне трэба было зрабіць уколы, абяцалі, але так і не зрабілі».
Паводле Вячаслава, цяпер на Акрэсьціна вязьню могуць даць паўгадзінны шпацыр у маленькім дворыку, чаго раней не было.
Брат вязьня Дзьмітрыя Чарняка Арцём паведаміў, што ад Дзьмітрыя, які асуджаны на 10 сутак, зьвестак не было. Паводле Арцёма, кожны дзень сваякі і сябры перадаюць яму перадачы. «І яшчэ мы носім перадачы Ігару Трухановічу», — дадаў Арцём пра актывіста анархісцкага руху Ігар Трухановіча, які пасьля Чарнобыльскага шляху таксама асуджаны на 10 сутак.
Такі ж тэрмін адбывае на Акрэсьціна і актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандар Тарнагурскі. Сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі запэўніў, што яму таксама дапамагаюць:
«Мы заклікаем прыходзіць падтрымаць гэтых хлопцаў. Паўтаруся, што пасьля Чарнобыльскага шляху адбыліся беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі ня толькі супраць шарагоўцаў, але і арганізатараў акцыі. У прыватнасьці, Чарняк і Тарнагурскі рыхтавалі Шлях, яны былі адказныя за гукаўзмацняльную апаратуру».
Дзьмітрый Чарняк, Аляксандар Тарнагурскі і Ігар Трухановіч выйдуць на волю з турмы на Акрэсьціна 6 траўня.

Там у іх ад усяго тры віды таблетак: анальгін, но-шпа і чорны вугаль