Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці зь Вінаградавым


Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

У Менску невядомыя вывесілі расьцяжкі і сьцягі ў падтрымку зьняволенага лідэра моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» — «Zмена» Паўла Вінаградава.

На чыгуначным мосьце па праспэкце Дзяржынскага і на агароджы Батанічнага саду былі вывешаныя расьцяжкі «Свабоду Вінаградаву!» і нацыянальныя сьцягі.

Нікога не затрымалі, расьцяжкі правіселі каля дзьвюх гадзін, паведамляе прэсавая служба кампаніі «Гавары праўду».



Павел Вінаградаў адбывае арышт на 12 сутак за акцыю ў падтрымку палітвязьня Мікалая Статкевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG